ФК "Торпедо" (Минск)

Новости | Команда | Клуб | Выступления | Гостевая | Сайт ]


Zmicia


Я, такi якiм я сябе уяуляю

Дзень, ноч, ранiца добрыя для тых, каму цiкавая мая асоба. Я вырашыу, што нельга пакiдаць вас, шаноуныя, у няведаньнi мяне, таму прадстауляю вам сябе у празаiчным жанры, якi мне вельмi блiзкi, у прыватнасьцi, у жанры мiнiятурных апавяданьняу.

КАРОТКАЯ БIЯГАФIЯ

Зьяуленьне

Нарадзiуся я, Зьмiця, ДзIK, дэ Курзье, у сярэдзiне 80-ых гадоу мiнулага стагодзьдзя у слауным Менску у 4-ай больнiцы у радзiльным аддзяленьнi. Пры народжаньнi маса мая была - 3100 гр, рост - 50 см…

Куды мяне жыцьцё насiла

Напачатку больш за 2 гады жыу у Чыжоуцы па праезьдзе Убарэвiча (камуняцкага дзеяча). Цяпер гэтая вулiца пераназваная у гонар ?вялiкага? казахскага пiсьменьнiка Ауэзава. Пасьля бацька мой скончыу будаваньне нашай уласнай хаты i я перасялiуся на вулiцу Чалюскiнцау (легендарных маракоу-выратавальнiкау), што знаходзiцца непадалек ад станцыi мэтро Аутазаводзкая. Такiм чынам, усе свае сьвядомае ды несьвядомае жыцьце я правеу у Заводзкiм раене, у Чыжоуцы i на Аутазе.

Дзiцячыя садкi

За свае дзяцiнства я быу у трох садкох, там мне ня вельмi падабалася бавiць час. Магчыма, праз гэта я й ня памятаю нумару нi аднаго з садкоу.

Адукацыя

У першай клясе я навучауся у садку-школе № 187. Гэта была поуная лафа, ня школа, а рай. Балдзелi там па поунай праграме. У наступным годзе нас усей групай-клясай перавялi у сярэднюю школу № 5, прауда потым растусавалi па клясах. Там я правучыуся тры гады. Канешне, усе было: i крыуды, i радасьцi, i шмат чаго яшчэ, але успамiны засталiся толькi добрыя. Цяпер я маю да храна сяброу зь пятай школкi, мы часьценька сустракаемся, граем у футбол, бухаем, проста базарым. Пасьля чацьвертай клясы я быу пераведзены высiлкамi маей мацi у школу-гiмназiю № 111. Прычынай пераходу было тое, што у 111-ай выкладалi ангельскую ды нямецкую мовы у якасьцi замежных, а у пятай толькi францускую, а каму яна у наш час патрэбная. Тут я ужо даканчваю навучаньне (курс сярэдняй школы). У гэтым годзе нашая школка атрымала новы статус, цяпер гэта нацыянальная гiмназiя № 14. У нас у школцы ё басэйн. Гэта самая клевая, кульная, нармальная школка у месьце-герою Менску, я яе вельмi люблю.

Больнiцы

У жыцьцi сваiм я двойчы лекавауся у больнiцах. Першы раз у чатыры гады з бранхiтам у 4-ай дзiцячай ляжау два месяцы (нi хяра ня памятаю), другi раз у 15 год з варыкацэлямi зьлева у 4-ай дарослай аб'яднанай клiнiчнай больнiцы чатыры днi. От гэта была тэма! Я ляжау тады з двума аднаклясьнiкамi, мы былi у суседнiх палатах, ржалi, прыкалвалicя, нават раз бухнулi, да нас прыяжджалi наведвальнiкi, было клёва! Шкада, што гэтак рана выгналi!

Замежжа

У сваiм яшчэ нядоугiм жыцьцi мне нямоцна пашчасьцiла на замежныя паездкi. Быу я у некалькiх турыстычных ваяжах у Блiзkiм замежжы (Украiна, Расея). Быу я, дарагiя вы мае, у Гурзуфе (Крым), Кактэбель (Крым), Наварасiйск (расейскае чарнаморскае узьбярэжжа) , Адэса (Украiна). Усюль было своеасаблiва тэмна: мора, дзевачкi, вiно. Дай Божа, хутка паеду па Польшчы ды у Маскву.

Музыка

Спачатку я, як многiя, быу тыповым гапаром, слухау расейскую эстраду . Пасьля я павярнууся да беларускага року празь перадачу "Музычная абойма". Потым я быу заузятым гранджом. На дадзены момант мне даспадобы вялiкi дыяпазон розных музычных плыняу: гард-кор - Linkin Park, Slipknot, Splenetik, Куклы, СКА - Ленинград, Йо-Йо, часткова Ляпис, грандж - Nirvana, Hole, Happy Face, дэз -мэтал - ЗЬНIЧ, Apraxia, Sepultura, своеасаблiвыя ZET i Нейро Дюбель, Rammstein.




Футбол

Да футболу я прырос дзякуючы майму бацьку, заузятаму аматару. Зь дзяцiнства ён брау мяне з сабой на стадыён Тарпеда глядзець матчы першых нацыянальных чэмпiянатау, хаця з тых гульняу я амаль нi храна ня памятаю. Таксама бацька заужды глядзеу футбол па тэлевiзii, з часама i я да гэтага прызвычаiуся. Цяпер, спадарства, я наупрост не магу iснаваць без футболу. Маю патрэбу глядзець матчы па ТВ ды асаблiва жыуцом. З часам сфармавауся мой футбольны густ. Натуральна, я хварэю за Беларусь заужды ды усюль, таксама за Тарпеда, гэты клюб я лiчу сваiм родным, як i хату цi места. У Беларусi таксама сымпатызую менскаму Дынама, БАТЭ, нямнога берасьцнйскаму Дынама. Сярод замежных клюбау мой фаварыт зачаста зьмяняецца: Ювэнтус, Манчэсьцер, Баварыя, Дынама (Кiiу), Рэал Мд. Сымпатызую зборным Нямеччыны, Чэхii, Францыi, балканскiм зборным, увогуле славянам, апроч рускiх. Заужды хварэю супроць маскалёу.

Прэса

На вялiki жаль палiтычна-сацыяльна-грамадзкая прэса у Беларусi у наш час практычна поунасьцю абслугоувае iнтарэсы таей альбо iншай сiлы. Ёсьць газэты, што працуюць на ППРБ, ёсьць тыя, што на апазыцыю празаходнюю нашу. Бяда у тым, што падзеi асьвятляюцца аднабока, празьмеру суб'ектыуна. Аднак нягледзячы на гэта ё некалькi газэт, якiя мне цikавыя. Гэта Наша Нiва, Беларуская маладзёжная, хаця i у iх да хяра лухты пiшуць, зь якой я нязгодны. Сярод спартовай прэсы найбольш падаецца Прессбол, хаця ён занадта дарагi. Таксама люблю чытнуць Музыкальную газету.

Тарпеда

Любоу да Тарпеда у мяне зьявiлася неяк некантралявана, як i усе шчырыя пачуцьцi. Паколькi я жыву на Аутазе (Заводзкi раён), то тарпедауская сьвядомасьць выхоувалася у мяне з маленства пад уплывам асяродзьдзя. Раней я хадзiу на футбол на Тарпеда з бацькам, а пасьля й зь сябрамi наупрост не усьведамляючы якога рангу спаборнiцтва, якi склад каманды, таямнiцы трансфэрнае палiтыкi, тактычныя схемы. Таксама мы часьценька хадзiлi на Тарпеда граць у футбол у хакейнай каробцы. Праз час мая любоу да Тарпеда перастала быць неакрэсьленай традыцыяй, а сталася сукупнасьцю любовi да самога клюба, яго гульцоу, трэнэрау, жаданьня удачы камандзе, спробау iнфармацыйнай работы у нэцэ на карысьць клюба (шчырая ды бясплатная, але мне ня трэба нi храна матэрыяльнага). Натуральна, я прагну дасягненьня высокiх мэтау камандай, таму й крытыкую яе гульню, паводзiны асобных гульцоу, трэнэрскiя хiбы. На жаль, iх часта прыходзiцца назipаць. Сярод тарпедауцау, я лiчу, павiнен iснаваць своеасаблiвы камандны дух, што мусiць сiлкаваць i гульцоу, i коучау, спамiж балельшчыкау ды фанатау ён ужо узьнik. Мы, можна сказаць, жывем адной сям'ёй, якая яднаецца на сэктарах стадыёну, пры чытаньнi газэтных паведамленьняу аб Тарпеда, пры хатнiх ды працоуных базарах аб стане клюбу. Да нас мусiць далучыцца i кiраунiцтва каманды, як i у БАТЭ цi менскiм Дынама. На жаль, у Тарпеда ё сякiя-такiя прахадзiмцы-паразыты, што не працуюць на карысьць каманды, лiчаць яе перавалачным пунктам, ад такiх, я лiчу, варта пазбауляцца. Да хяра такога народу было пры Юрэвiчы, аднак мне невядома цi вiнаваты ён у гэтым. Пажадаем усьмешак Хвартуны нашай агульнай любовi, cябры, футбольнаму клюбу Тарпеда-Маз (Менск) !

Канцэрты

У дзяцiнтстве з бацькамi я хадзiу на Любэ, беларускую гапату. Першым маiм самастойным канцэртам быу канцэрт 8 верасьня 1998 году у парку 50-годзьдзя вялiкага кастрычнikа. Туды я паехау зь сябрамi Паулiкам ды Шурыкам. Тады я упершыню адарвауся i пакаубасiуся пад N.R.M. ды iншыя гурты, нэрэмэ тады, дарэчы, грала вельмi радыкальна ды агрэсыуна. Пасьля я быу на прэзэнтацыi альбому N.R.M. у палацы прафсаюзау, каубасьня была угарная. Да храна канцэртау я наведау у КПЗ Минск, у тым лiку дзьве Рок-каранцыi. Таксама езьдзiу я у Маладэчна з адным чортам Грышам на Вольныя Танцы. Выступалi там Зьнiч, Gods Tower, Happy Face ды iншыя. Было клёва яшчэ i праз тое, што мянты увесь час перашкаджалi канцэрту, але ж на гэта хуй усе забiлi. Два разы быу на канцэртах на плошчы Бангалор, прысьвечаных Дню Незалежнасьцi. У клюбе 4 апельсина быу два разы. Першы на прэзэнтацыi альбому маладэчанскiх гранджоу Happy Face - Время рвать, другi - на акцыi Нейроразогрев, калi Нейро Дюбель разагравау маладыя панк - гурты Йо-Йо, Корм для Рыбок, Сампроцесс. Самым уражвальным канцэртам быу канцэрт - мiтынг на вулiцы Кульман 15 сакавiка 2000 году. Нейро Дюбель ды НЭРЭМЭ тады далi джазу, што я ледзь не упау у нiрвану. Апошнiм разам быу на днi студэнта у Парк - клубе Минск, дзе давалi джазу Нейро Дюбель, ZET, Splenetik, Iмпэтт.

Это еще не все. Читай дальше...


Copyright © Dimasan , 2000-2002

Hosted by uCoz