ФК "Торпедо" (Минск)

Новости | Команда | Клуб | Выступления | Гостевая | Сайт ]


Zmicia


Мiтынгi

Першым мiтынгам, на якiм я зьявiуся, быу мiтынг, прысьвечаны Дню Волi. Памятаю як цяпер, 28 сакавiка 1999 году мы зь сябрам Максам Ц. прыехалi на мятры на плошчу iмя дзядзькi Якуба, народу тады было нягуста - ля 10 тысячау. Аднак у мяне зашчымела сэрца ад вялiкай колькасьцi людзей, маючых нацыянальную iдэнтыфiкацыю, нашых сьцягоу. Гэты дзень канчаткова павярнуу у бок беларускасьцi. Тады пракрочылi да плошчы Парыскае камуны, дзе i адбыуся сам мiтынг. Наступным разам я пайшоу на Чарнобыльскi Шлях. Хаджэньне на мiтынгi стала адной з маiх патрэбау, давала энэргiю, умацоувала веру, аптымiстычныя перакананьнi.Той, хто быу калi сярод свайго натоупу, згадзiцца, што гэта насамрэч велiчна. Пасьля я быу на многiх акцыях, у тым лiку на легендарным першым Маршы Свабоды. Найбольш мне спадабауся Марш Свабоды-2, якi скончыуся ахвiгенным канцэртам на вул. Кульман. Цяпер я хаджу часам на мiтынгi, бо мне вельмi неабходная атмасфэра, якая там пануе. Але ж я лiчу, што нельга падтрымлiваць сьвяткаваньне Дню Волi, бо гэтым мы падтрымлiваем пранямецкiх беларускiх калябарацыянiстау, кончаных здраднiкау ды пачварау цi сьвяткаваць Дзяды ды Чарнобыльскi Шлях варта у зусiм iншых хвормах, чымся зараз гэта робiцца.

Ональный ЗудЪ

Гэткi назоу мае панк-гурт, членам якога я зьяуляюся (вакалiст, аутар, пi-аршчык). Стварыуся ён увесну 2001 году у маёй школцы. Тады мы забамбiлi 8 песень, часткова рэпэтавалi. Празь нейкi час гурт часова распауся, наш вакалiст, аутар i клявiшнik Paul зьехау у Нью-Ёрк, мы ж разьбеглicя па розных навучальных установах, а Бора (наш зудзянёр - член гурта) увогуле забiу хуй на усё. Аднак у студзенi 2002 году сумленьне i доуг прымусiу нас аднавiць панкаускую дзейнасьць. Зараз (3 лютага 2002 г.) мы займаемся у маёй хатняй ?студыi? запiсам нашага першага дэма "Ниже кобчика", праца вельмi складаная i руплiвая. Цяперашнi склад менскае часткi Онального Зуда: DZIK - вакал, тэкстацыя, PR; Ж. П. - бас-гiтара, электра-гiтара; SOUR - ударныя, тэхнiчнае забесьпячэньне; БОРА - ?маральная падтрыка? i любоу; DIMASAN - бэк-вакал. У Нью-Ёрку наш сябар Паулiк таксама працуе над сынглам разам з адным чортам з Растову, але ж што будзе? Час пакажа. Але ж усе мы назаужды застанемся адной дружнай зудаускай сям'ёй. Мы - зудзянёры, вы (калi вы за iснаваньне панк - гурта Ональный Зудъ) - зудзicты. Заходзьце на наш сайт i прывадзеце сяброу : www.onalzud.narod.ru

ЗВЫЧКI

Паленьне

Два разы я пачынау палiць, двойчы ж i кiдау гэтую фiгню. Першы раз пад уплывам цiску з боку сумленьня, другi - празь цick бацькоу, школьных настаунiкау ды сумленьня. Цяпер не палю, аднак не лiчу гэты занятак ганебным цi заганным.

Алькагалiзм

Бухаць насамрэч я пачау у 15 год. Гэта было у летнiку Мара, што пад Лагойскам. Там iнтэлiгенцыя ад станка навучыла мяне прымаць на грудзь, кiраць. Пасьля на паугады я, гэта ня жарт, трапiу пад алькагольную залежнасьць. У дзявятай клясе я бухау з аднаклясьнiкамi на хатах, на вулiцы, на вуроках, з пацанамi з двара - на хатах, на вулцы. Пiлi усе - пiва, чарнiла, белую, брэндзi, вiно, бухалi па колькi разоу на тыдзень. Галоунай прычынай пiцiя была наяунасьць грошай. Аднак празь некаторы час я адумауся i пачау абмяжоуваць ужываньне высокаградусных напояу. Цяпер бухаю выключна па датах i ?нямнога?.

CЬВЕТАПОГЛЯД

Паводле сьветапогляду я не магу аднесьцi сябе нi да якой плынi. Раней я падтрымлiвау беларускую апазыцыю, цяперака ж я пераканауся, што яе дзейнасьць мала чаго дае Беларусi маёй роднай, да таго ж там да хяра прадажных i ня чыстых на руку людзёу. Я люблю сваю краiну, яе народ (увесь), сваю мову, нацыянальную (не сауковую) сымболiку, беларускую алькагольную прадукцыю, дзяучын (хаця мая слабасьць - мулаткi , накшталт Джэнiфэр Лопэз). Мне iмпануе сумленнасьць такiх арганiзацыяу як Фэдэрацыя Анархiстау Беларусi, Белы Легiён. Найперш я заужды кiруюся прынцыпам гуманнасьцi у адносiнах да iншых. Я люблю дабрыню i спагаду у зносiнах памiж людзьмi.

АДНОСIНЫ

Рэлiгiя

Я вызнаю сябе праваслауным хрысьцiянiнам. Сумленным вернikам мяне назваць складана, аднак я iмкнуся да гэтага, хоць i нячаста удаецца.

Панк

Да панку як да грамадзкай зьявы я стаулюся станоуча. Ён ёсьць рэакцыяй насельнiцтва плянэты Зямля на тыя антыгуманныя працэсы, што на ёй адбываюцца. Мажлiва, ён празьмеру неэстэтычны, аднак апрауданы i справядлiвы. Да панк-року як да музычнае плынi я таксама стаулюся станоуча, нават, хачу зазначыць, мяне каубасiць ад гэтага музону. Хаця варта адрозьнiваць панк (музычны i грамадзкi) ад iншых плыняу, што называюць сябе панкам: прафашысцка-бальшавiсцкая плыня, яе iдэi увасобленыя у творчасьцi, напрыклад, гурта Гражданская Оборона цi гапату, грымуемую пад панк, якой адпавядае творчасьць, напрыклад, гурта Сектор Газа. На шчасьце, я таксама далучаны да гэтага пратэсту праз удзел у творчасьцi панк-гурта Ональный Зудъ.

Анархiя

Сякiя-такiя iдэi анархiзму я падзяляю. Не вiтаю глябалiзацыi, манапалiзацыi, амэрыканiзацыi (у кепскiм сэнсе гэтага слова). Магчыма, калiсьцi я прыйду да усьведамленьня сябе анархiстам.

Нацыяналiзм

Калi лiчыць нацыяналiзмам любоу да сваёй зямлi i яе атрыбутау, то я - шчыры нацыяналiст, хаця мне больш iмпануе панятак патрыятызм i азначэньне патрыёт.

Мiлiцыя

Сярод iх безумоуна ёсьць да хяра добрых людзёу , аднак на вялiki жаль , яны мне пакуль амаль не траплялicя. Разы тры ратавауся уцёкамi ад сiлау правапарадку. Адзiн раз быу затрыманы ды адведзены у апорку за п'янства i хулiганства у грамадзкiм мейсцы. Прауда потым пры умяшаньнi вонкавых фактарау справа заглохла пасьпяхова i хутка. Увогуле, на жаль, у мiлiцыi служыць замнога амаральных негуманных, неталерантных людзёу, якiя у людзi не дайшлi. Iмя iм - мусарскае быдла. З такiмi падламi варта змагацца.

Сацыялiзм, капiталiзм

Па сваёй сутнасьцi i капiталiзм, i сацыялiзм зьяуляюцца утапiчнымi мадэлямi жыцьця грамадзтва, дасягненьне абодвух гэтых ладоу немагчымае. Магчыма я маю няслушную думку, аднак мне больш падабаецца прасацыялiстычнае грамадзтва. Я лiчу, што найперш пры будаваньнi таго цi iншага ладу павiнны выконвацца прытрымлiваньнi гуманiстычных iдэяу, рэлiгiйных асновау (для тых, хто веруе), што у прынцыпе адное рабое. Плюралiзм мусiць быць найперш. Я хачу, каб у будучынi Беларусь рухалася да зьмешанага грамадзкага ладу, але ж сацыялiзм дэцал пераважау.

Сьмяротнае пакараньне

Да сьмяротнага пакараньня я стаулюся выключна адмоуна, бо гэта ёсьць найвялiкшым грахом, чалавеказабойствам. За гэта людзям будзе адплочана вечнымi мукамi у пекле. Нягледзячы на наяунасьць велiзарнае колькасьцi вычварных злачынцау я нязгодны на забiваньне iх. Але турмы гэта таксама ня справа, тут трэба нешта вырашаць у больш глыбокiм пляне ды маштабе.

Расея

Да нашай суседняй дзяржавы я стаулюся выключна адмоуна менавiта як да дзяржавы, да iнстытуту кiраваньня людзямi. Прычынау для гэтага зашмат, прычынау сучасных, а не былых у мiнулым: вайна у Чачнi, хоць я i не за вахабiтау; iмкненьне падпарадкаваць сабе Беларусь пад маскай iнтэграцыi; душэньне свабоды слова унутры самае Расеi: закрыцьцё каналау НТВ ды ТВ-6, шэрагу газэт; абмежаваньне самакiраваньня. Да народу ж РФ я стаулюся добра, хаця амаль нiкога i ня ведаю. Зразумела, сярод маскалёу ёсьць i добрыя людзi, i злыднi, аднак кожнага канкрэтнага чалавека варта разглядаць паасобку.

Амэрыка

Да ЗША стаулюся, на жаль, таксама адмоуна, бо яна спрабуе эканамiчна i палiтычна дамiнаваць у сьвеце, выкарыстоуваючы дзеля дасягненьня гэтай мэты усякiя мэтады: ад эканамiчнае блякады (Iрак, Куба) да бамбардзiровак (Югаславiя, Ауганiстан). У Амэрыцы на дзяржауным узроунi практычна праводзiцца палiтыка дурэньня людзей думкай аб выключнасьцi амэрыканскага народу, аб ягонай асаблiвай мiсii. Падобнае назiралася на стыку 19 i 20 стагодзьдзяу, iснавау тады такi рух, названы сiянiзмам. Ён у вынiку прывёу сьвет да канчатковага няслушнага рашэньня аб паскуднасьцi жыдоу.

Mыла: Zmitrachok@tut.by

Напiсана y 2002 годзе.


Copyright © Dimasan , 2000-2002

Hosted by uCoz