Все о ...

"Торпедо-МАЗ"

Cлавутыя тарпедауцы

Все о ...
"Торпедо-МАЗ"
<< Навигация >>

# Новости

# Команда
# Чемпионат
# Гостевая
# Разное
# О нас...

Борис Горовой & Владимир Корытько

 

Давайце прыгадаем клясную гульню правага пауабаронцы Барыса Гаравога , якi перайшоу у Тарпеда з МВКЦ разам з трэнэрам у 1997 годзе. Ягоныя праходы вылучалicя дзiунай хуткасьцю, упартасьцю, накiраванасьцю. Някепска падавау ён мячы у штрафную з правага флянгу, што было на руку Сяргею Яромку, якi тады вызначауся файнай гульнёй галавой. З Тарпеда перайшоу Барыс у 1999 годзе у Зенит (Санкт-Пецярбург), дзе гуляе зь пераменнай пасьпяховасьцю, праводзячы за клюб блiзу паловы гульняу у сэзоне ды адзначаючыся парай галявых пасоу. Колькi разоу гуляу у зборнай , збольшага у таварыскiх сустрэчах . Пажадаем яму посьпеху ды стабiльнае гульнявое практыкi. Адгуляушы два гады на карысьць аутазаводзкай дружыны Гаравы пакiнуу клюб , аднак мудры коуч хутка знайшоу удалую замену праваму хаву.

З Маладзечна у Менск пераехау малады таленавiты пауабаронца Уладзiмiр Карыцька. З гэтай нагоды у многiх заузятарау аутазаводцау, як кажуць, ад сэрца адлягло, бо пазыцыя правага хаубэка стала адной з наймацнейшых у камандзе. Карыцька (у народзе "Карыта") хоць i не перавысiу вынikoвасьцi Барыса па галявых пасах, аднак быу надзвычай карысным для каманды на сваiм правым флянзе. Ягоная цудоуная манэра падманным рухам наёбваць абаронцау ды пракiдваць мяч наперад уражвала ня толькi шматлiкiх прыхiльнiкау ФК Тарпеда-МАЗ. Да таго ж Валодзя i забiвау часам, да хяра атакау iшла менавiта празь яго. Карыцька заваявау давер i стау выканауцам увасбленьня тактычных схемау коуча. У пачатку 2000 году Уладзiмip перайшоу у мазырскую Славiю, дзе югаслаускi трэнэр Петравiч не заужды знаходзiу яму мейсца на полi, выкарыстоуваючы справа балканца Грубэра. Калi Петравiча замянiу Раднёнак, Карыцька пачау зьяуляцца на полi у складзе палескае каманды. А у канцы сэзону зь месяц пагуляу у Славакii у клюбе Ружамбэрак, якому быу аддадзены у арэнду. Аднак у гэтым годзе Валодзя, я мяркую, няслушна зрабiу, перайшоушы у Ростсельмаш (Растоу-на-Доне, Расея). Усё-ткi, я лiчу, ён паступiу неабачлiва. У Расеi Вова можа змарнаваць свой патэнцыял. Дапамажы яму Божа справiцца з канкурэнцыяй! Карыцька рэгулярна выклiкауся у моладзевую зборную, адгуляу у ёй увесь апошнi адборачны цыкал, але гэты выступ нельга назваць пасьпяховым, бо маладзёжка прасрала, у чым Вова вiнаваты таксама.

 

                       
 
 

Top Home

                                  

Copyright © Dimasan , 2001

Hosted by uCoz