Ну нiяк ужо нельга забыцца на вялikага СЯРГЕЯ
ЯРОМКУ. Гэты чалавек, напэуна, болей за усiх
указаных у гэтай працы гульцоу праславiу нашае
роднае Тарпеда. Да менскага пэрыяду гуляу ён за
залаты мазырскi МВКЦ (магчыма, дзе яшчэ, але я гэта
ведаю недакладна; здаецца, у Бабруйску). Ягонае
злучэньне са Скарабагацькам было, пэуна,
наймацнейшым у Беларусi, бо два нападнiki рэдка дзе
абодва гулялi так вынikoва. Гэта была вышка! Усё-ткi,
хоць я i сымпатызую менскаму Дынама, камусьцi
варта было перапынiць гегемонiю гэтага клюба на
Беларусi (шкада, што гэта былi ня мы). З МВКЦ Яромка
(у народзе "Ярома") заваявау срэбра
беларускага чэмпiянату-95, золата у 1996 годзе,
выйграу Кубак Беларусi нашай любай у тым жа 96-ым
годзе. Галы кляпау ён ого-го! Самыя важныя. Толькi
ня здолелi мазырцы адпярдолiць iсландзкi Рэйк'явik
у Кубку Кубкау (калi той яшчэ icнавау) у 1996 годзе.
Вось, паглядзеу Серы, што у Мазыры няма чаго
рабiць, ды звалiу у Менск да роднага Юрэвiча. Гэта
было цудоуна, прышэсьце Яромы значыла для
заузятарау тарпедауцау вельмi многа. I ён
апраудау свой прыход, стаушы зоркаю, набыушы
другое дыханьне, натхненьне, так бы мовiць. У 1998
годзе Тарпеда гуляла у чэмпiянаце найлепш, чым
калi, вы гэта ведаеце, радныя. Яромка стау лепшым
бамбардзipам, забiушы 19 галоу. Усiм (цi не?)
запомнiлася гульня Сяргея на апераджэньне,
добрая гульня галавой. Праз гэта ён насамрэч
увайшоу у тарпедаускую гicторыю. У наступныя
сэзоны Яромка забiвау адпаведна 8 i 3 галы (пэуна, я
непicьменна напicау). Да таго ж у Кубку калацiу ён
банкi, дапамог Тарпеда выйсьцi у фiнал. Але у
апошнiм тарпедаускiм 2000 годзе стала зразумела,
што Сярога ужо ня той. Сумна было гэта назipаць.
Але ж дзiуна: хуля ён зьябау, не забiушы сотню
галоу (на яго рахунку 98). У 2001 годзе гуляу Ярома у
менскiм СКАФе разам з Артурам Мялikам, узыходзячай
зоркай беларускага футболу ды камэнтатрскага
мастацтва. Такiм дзядзькам быу ён сярод
"студэнтау". У зборнай Сераму не выпала
загуляць, хаця шанцы, безумоуна, былi.
|