Все о ...

"Торпедо-МАЗ"

Cлавутыя тарпедауцы

Все о ...
"Торпедо-МАЗ"
<< Навигация >>

# Новости

# Команда
# Чемпионат
# Гостевая
# Разное
# О нас...

Александр Седнев & Сергей Омельянчук

 

Памятаю як я тарчау ад цудоунае гульнi лiбэра Аляксандра Сяднёва. Гэты доугi абаронца прыйшоу у Тарпеда у 1999 годзе. У актыве гульца былi выступы у клюбе Балтика (Калiнiнград, Расея), у вышэйшай ды першай расейскiх лiгах (на жаль, ня ведаю, дзе Саня гуляу раней). Ужо там ён быу адным зь лепшых са складу каманды. Аднак Балтика (ненавiджу маскальскае пiва) упэунена кацiлася унiз турнiрнае таблiцы другога дывiзiёну, Вася Баранау звалiу з каманды, таму Сяднёу вярнууся на Радзiму. Абаронца выдатна улiуся у аутазаводзкiя шэрагi, стаушы неад'емнай часткай перадапошняга палявога ланцуга тарпедауцау. Юрэвiчу спадабалася гульня Аляксандра, i той пачау рэгулярна выходзiць у аснове. Ён, як нiхто iншы, умеу гуляць у лiнiю, нават зьмясьцiу Сярогу Амельянчука управа, заняушы ягоную пазыцыю лiбэра. Вось бля! буду морам! Канешне, Аляксандзер не быу iдэалам, у яго таксама здаралicя хiбы, што ж тут зробiш. Аднак часта адзiн ён выратоувау каманду ад, здавалася, немiнучага гала. Да таго ж неабходна зауважыць, што Сяднёу да храна забiвау, што увогуле неуласьцiва апошнiм абаронцам. Раней у Тарпеда тое рабiу толькi Алег Конанау, але збольшага галавой пасьля вуглавых ды штрафных. Саня ж сам выконвау тыя стандарты, яшчэ й пэнальцi бiу. За два сэзоны, праведзеныя у Менску закалацiу ён 9 мячоу у чэмпiянаце. Можна згадаць выраз ягонага твару, даволi арыгiнальны, падобны на выраз твара Аляксандра Савельева. Перад пачаткам адзiнаццатага беларускага футбольнага сэзону абаронца перайшоу у бабруйскую Белшыну. Шкада... Разам зь ёй заваявау залатыя медалi у 2001 годзе ды абасрауся у Маскве на Кубку Садружнасьцi. Будзем сачыць далей за, я спадзяюся, ростам гэтага гульца. Магчыма, ён i зьябе з Бабруйску, бо мikраклiмат ды бабло там галiмыя. У зборную Сяднёу выклikауся калi быу у Калiнiнградзе, Менску, Бабруйску, але на таварыскiя матчы ды дэцал на афiцыйныя, дзе сядзеу у запасе. Я мяркую, што у яго у зборнай яшчэ можа быць будучыня, ад яго тое залежыць.

На пазыцыi апошняга i правага абаронцы (нашыя пры Юрэвiчы гулялi у лiнiю) Анатоль Iваныч пасьпяхова выкарыстоувау маладога Сяргея Амельянчука (1980 году народзiнау). Усё- ткi Юрэвiч вельмi кемлiвы у пляне сэлекцыi чалавек. Сярога адгуляу два сэзоны (1999-2000 гг) за Тарпеда, правёушы большасьць матчау у асноуным складзе. Амельянчук вельмi чэпкi, рашучы у адборы, добры на падстрахоуцы партнэрау. Таксама ён, калi вы не забылicя на гэта, забiу гол Славii у фiнале Кубку Беларусi у 2000 годзе. Колькi было тады радасьцi у яго ды маiх вачох, аднак Стрыпейкiс пахавау маё шчасьце. Таленавiты футбалicт у 2001 годзе перайшоу у польскую Легiю (Варшава). Там ён праседзеу палову сэзону на банцы, але ж потым, на шчасьце, загуляу стабiльна i у чэмпiянаце, i у кубку Польшчы, i у кубку УЭФА. Да таго ж Сярога рэгулярна выклiкауся у моладзевую каманду Беларусi. У гэтага хлопца наперадзе добрая футбольная кар'ера, стукаю тры разы па клаве, каб не сурочыць.

 

                       
 
 

Top Home

                                  

Copyright © Dimasan , 2001

Hosted by uCoz