Все о ...

"Торпедо-МАЗ"

Разное

Все о ...
"Торпедо-МАЗ"
<< Навигация >>

# Новости

# Команда
# Чемпионат
# Гостевая
# Разное
# О нас...

Об Анатолие Ивановиче Юревиче

Роля Анатоля Iваныча Юрэвiча у гiсторыi менскага Тарпеда.

Што нi кажы , але зь Юрэвiчам у многiх з нас зьвязаны пэуны адрэзак нашых жыцьцяу , спадарства . Натуральна , стауленьне да працы гэтага спэцыялiста не было аднолькавым на усiм працягу яго знаходжаньня на пасадзе галоунага трэнэра Тарпеда , але ж мы разам зь iм перажывалi за гульнi улюбенай каманды , радавалiся посьпехам ды засмучалiся пасьля паразау ( выбачайце , таварышы , за сэнтымэнтальнасьць ) .Хочацца абазначыць ягоную працу як удалыя высiлкi па стварэньнi фундамэнту дзеля будучых фэнамэнальных перамогау .

Усе-такi да Юрэвiча Тарпеда было , на жаль , шараговай калхознай камандай кшталту Ведрыча альбо Нафтана ( ня у крыуду iх аматарам напiсана , але гэта есьць вiдавочным фактам ) . Анатоль Iваныч прывiу балельшчыкам аутазаводцау прагу да дасягненьня высокiх вынiкау i , што вельмi важна , веру у зьдзяйсьненьне заплянаваных праектау .

Успамiнаецца прыход Юрэвiча у Тарпеда пасьля правальнага для нашых сэзону , калi змагалiся за права застацца у вышэйшай ( тады першай ) лiзе i фэерычнага посьпеху Анатоля Iваныча у МВКЦ . Так , дубаль мазырцау доуга будзе бударажыць памяць аматарау менскага Дынама , якое тады пазбылася i чэмпiенства , i валоданьня кубкам Беларусi .Нам невядома , чаму коуч пасрауся з кiраунiцтвам палескага клюба , але менавiта дзякуючы гэтай прафэсiйнай звадцы Юрэвiч пераехау у Менск . Успомнiце , cябры , тыя уздым ды аптымiзм , якiя апанавалi нас пасьля яго прыходу .

Узгадайма вехi гicторыi Тарпеда падчас узначальваньня А .I.

Першы сэзон ( 1997 ) пайшоу на раскачку . Трэнэр ды прыйшоушыя зь iм гульцы толькi аклiматызавалiся у сталiцы .Значных вынiкау у тым сэзоне клюб не дасягнуу . Памятаю , як я тарчау , калi наша роднае Тарпеда амаль усе першае кола чэмпiнату 1998 лiдыравала , аднак урэшце скончыла першую частку першынства на другiм мейсцы пасьля Дняпра , якi , на жаль, у той год нельга было спынiць . Невядома , чаму у нашых адбыуся гэткi моцны спад , але тады мы праляцелi нават мiма Iнтэртота . Той чэмпiянат нашыя скончылi семымi , i гэтае дасягненьне есьць покуль найвышэйшым для Тарпеда , ня лiчачы кубак .

Наступныя тры сэзоны у чэмпiянаце прайшлi досыць аднастайна .Камандзе штогод давалi да храна авансау перад пачаткам спаборнiцтвау , якiя урэшце не спрауджвалicя клюбам .Тарпеда займала 10 - е ды 8 - я мейсцы .

Асобным абзацам варта выдзелiць выступ Тарпеда у розыгрышы кубку Беларусi . Аутазаводцы штогод упарта змагалiся , выдзiраючы кожную перамогу крывею ды потам . Часам нашым спрыяла фартуна , але збольшага Тарпеда выбывала на раньнiх стадыях . У 2000 годзе нашыя дайшлi да фiналу , але , на жаль , уступiлi Cлавii ( тады нават першымi забiлi : вызначыуся Амельянчук , аднак Стрыпейкiс быу бязьлiтасным ) .

Нельга абысьцi й балючай тэмы тусаваньня Анатолем Iванычам складу каманды .

Сьпярша ( 1997 ) у Тарпеда перайшлi разам зь iм МВКЦэшнiкi : Гаравы , Малееу , Кукар , Гальмак , Яромка , Сьвiркоу . Пасьля да iх далучылiся iншыя гульцы : Чарапнеу , Траско , Конанау . Той год быу часам своеасаблiга сынтэзу старой мазырскай абоймы ды новае тарпедаускае генэрацыi . Але у наступным сэзоне ( 1998 ) адбылicя пэуныя зьмены . Прыйшлi Пiтэр Кайе , Махамэд Санi , Коля Швыдакоу , Iван Галухiн , Андрэй Доунар . Такiм чынам , склад зьмянiуся непазнавальна : за усяго толькi два гады з ранейшых тарпедауцау не засталося нiкога

З наступнага ж сэзону ( 1999 ) Юрэвiч вырашыу паставiць выключна на моладзь . Гэтак зьявiлiся Карыцька , Амельянчук , Лiнеу , Грыгор еу . Хiба што дакупiлi Сяднева , Маерава . Але вынiку гэта ня дало , вiдаць , справа у псыхалегii .

У сэзоне 2000 году у складзе каманды дамiнавала моладзь : ранейшыя гульцы плюс Хамутоускi , Бранфiлау , Панкавец . Нельга забыць i Аркашу Зенiна , якi прыехау зь Пiцеру .

Селета ж да моладзi далучылiся Дзенiсюк , Палякоу , Герасiмец , Юшка . Я ужо думау , асаблiва пасьля дзесяцiматчавай бяспройгрышнай сэрыi , што гэны сплау вопыту ды iмпэту прынясе афiгенны рэзультат . Аднак нешта не зраслося .

Варта адзначыць адну тэндэнцыю у трансфэрнай палiтыцы Тарпеда пры Юрэвiчы : штогод клюб пазбауляуся ад 3 - 5 гульцоу асноунага складу папярэдняга сэзону , неасноуныя ж гульцы мянялiся пачкамi.

Зрэшты , усе пазнаецца у параунаньнi , таму унесак Юрэвiча у разьвiцьце менскага Тарпеда на самой справе есьць надзвычай вялiкiм .Ен застанецца у нашай з вамi тарпедаускай гiсторыi , cябры , як Ельцын для Расеi , якi па сутнасьцi нi храна матэрыяльнага , вiдавочнага , метафiзычнага маскалям ня дау , але стварыу пляцдарм дзеля зьяуленьня Пуцiна ( хоць я i лiчу яго пачварай для нашай Бацькаушчыны ) , якi зараз творыць подзьвiгi на блага сваяго ацечаства . Будзем спадзявацца , што гэтым Пуцiным для Тарпеда апынецца Францау ( хаця я асабicта схiляуся да кандыдатурау Герасiмца , Бароускага цi Шапiры , але што ад мяне залежыць ).

Таму уход Анатоля Iваныча быу наканаваны лесам ды гiстарычнай традыцыяй . Аднак , я лiчу , варта было пачакаць заканчэньня чэмпiнату , бо душа крывею аблiваецца , калi глядзiш , як Тарпеда гуляе у апошнiх матчах .

P . S . Хочацца папрасiць прабачэньня у Анатоля Iваныча за усе цэбры бруду , якiя былi вылiтыя на яго мною за усе пяць гадоу .

P . P . S . Паглядзiм , што пакажа гэты маскаль Францау .

DZIK

лiстапад 2001

 

 
 
 

Top Home

  

Copyright © Dimasan , 2001

Hosted by uCoz