то
хочацца сказаць, таварышы: болей бы такiх нам з
вамi матчау. Яны упрыгожваюць наш чэмпiянат,
прыносячы беларусам, i ня цiлькi беларусам,
iстотную асалоду.
Увесь той дзень было сьпякотна. Зранку я
зьезьдзiу з бабулямi у Астрашыцкi гарадок на
могiлкi. Пад'ём быу у 6.30, вярнууся я дахаты у 13.00.
Стамiуся ды завалiуся спацi, праспау да паловы на
чацьвёртую. Дэцал пахавау, патусавауся зь
iнвалiдным Dimasan-ам ды пайшоу як заужды дварамi на
Тарпеда.
Народу там ужо было многа. Упершыню у гэтым
сэзоне каля кас (працавалi дзьве касы) утварылicя
даволi вялikiя чэргi. Гэта, безумоуна, радавала. Цям
пача, што народ забiу на трансьляцыю па БТ ды
вырашыу паглядзець футбik жыуцом.
Да хяра было народу з Барысава: бузацёры займалi
цэлы сэктар, а простыя бырысауцы шпiёнiлi спамiж
аматарау тарпедаускай брыгады.
На аутазаводзкай арэне былi зауважаныя
Хрыстафор Шатакiшвiлi зь, вiдавочна, не грузiнскiм
загарам; Рыгор Фёдарау, якi мне здауся простым
беларускiм мужыком, анiякай агiды да яго я не
адчувау; Капыльчанка, што, на жаль, не трапляе
нават у запас, ды iншыя чэлы.
Дапёр я да любай трыбуны зь лiтарай Р, засеу ды
пачау кайфаваць ад вiдовiшча. У нашым складзе была
цiлькi адна зьмена : замест Дзьмiтрыя Кабельскга у
аснове упершыню сёлета выйшау Андрусь Доунар.
Чэл мне прыйшоуся вельмi даспадобы сваёй гульнёй,
на пазыцыi апорнага абаронцы блicкуча спрауляуся
са сваiмi абавязкамi : арганiзоувау атакi, гуляу
даволi жорстка ды чэпка, часта бiу здалёк, дарэчы,
даволi небясьпечна.
Дык вось гульня пачалася. Тарпеда адразу
забамбiла файны праход па правым флянзе у
выкананьнi Лёшы Панкауца, якi трапна прастрэлiу на
набягаушага Уладзicлава Безбародава, але той
ударыу гэтак, што Федаровiч забрау шпуляк. Матч
быу рухавы, каманды iмкнулicя не спыняцца на сваёй
палове поля ды старалiся як мага больш атакаваць,
бiць па браме супернikа.
На жаль, сярод тарпедауцау, якiя атакавалi,
безумоуна, галiма гуляу Чаранкоу. Вiдаць, не
шанцуе гэнаму чорту, але ж гэта не падстава
выпускаць яго штоматч у стартавым складзе i
трымаць на банцы Вяжэвiча. Вельмi расчулiла мяне
iнтэрвiю апошняга у ВоФ, няхай бы Францау дау
шанец гэтаму форварду. Мо i атрымаецца чаго.
Радавау якi ужо матч запар Безбародау. Не, не
дарма яго купiлi у Шахцёра. А я ж несправядлiва
лажау яго у мiжсязоньнi. У нашых атаках
удзельнiчау даугавязы Галухiн. Добры хлопец.
Колькi разоу ударыу у створ ды ня у створ. Навогул
барысауцы не чакалi гэткай прыцi ад нашых
ребятушек. Нikолi яшчэ Тарпеда не дамiнявала на
полi у гульнях з БАТЭ. Часьцей нашыя сядзелi у
абароне ды рабiлi вылазкi падчас нешматлikiх
контаратакау. Першыя хвiляу 15 былi нашымi.
Валоданьне мячом было, вiдавочна, за
аутазаводцамi. Калi б яшчэ Безбародау забiу у
ледзь ня першай атацы Тарпеда на браму
Федаровiча... Гэты гол мог бы стацi шокам для
барысауцау.
Пасьля гульня павольна пачала вырауноувацца.
Каманды абменьвалicя пазыцыйнымi атакамi.
Аутазаводзкая дружына часьцей атакавала праз
цэнтар высiлкамi Галухiна ды Доунара, часам праз
правы флянг, пазыцыю Ятчука (якi мне не спадабауся
: у параунаньнi зь мiнулымi сустрэчамi гуляу меней
актыуна). Левая броука Панкауца была ня вельмi
задзейнiчана. Плятнёу жа бегау усюль дзе можна.
Маладзец !
БАТЭ потым гэтаксама атакавала празь
Бяганскага, Скрыпчанку, Ермаковiча. Чамусьцi
выпадау Чумачэнка, не хапала, вiдаць, фiзухi пасьля
кубкавага матча з Шахцёрам. Другая палова
першага тайма, як вы дагналi, мае дарагiя сябры,
была збольшага роунай. У канцы ж першай паловы
гульнi iнiцыятыва дэцал пачала пераходзiць да
БАТЭ.
У перапынку выступалi нейкiя малыя караты з
трэнэрам ды ягонымi памагатымi. Прабачце, але мне
здаецца, што гэткiя шоу надаюць нашаму футболу
адценьне калхознасьцi, ды яшчэ якое ! Лепш бы ужо
быу аркестар, сапрауды !
... Пачауся другi тайм вельмi важнай для абодвух
клюбау сустрэчы. Вiдаць, я - гробаны рамантык ды
iдэалicт, бо спадзявауся, што Тарпеда возьме нiцi
гульнi у свае рукi ды будзе трымаць iнiцыятыву
другiя 45 хвiляу, бударажачы Федаровiча... Не хяра !
Юры Пунтус, падобны да Вiнi Пуха, выпусьцiу замест
пасыунага ды стомленага пасьля кубку Канцавога
Страхановiча. Берасьцеец iрвауся у бой, жаданьня
было хоць адбауляй. Але ж прафэсiяналiзму шуфляй
не накiдаеш, таму нiчаво тое станоучага для БАТЭ
не прынесла. А Страхановiч надоуга запомнiць
момант, калi мог беспраблемна пазбавiць
цнатлiвасьцi браму Шанталосава, аднак уябенiу на
аут.
У другiм тайме барысауцы прагнулi гола. Колькi
было атак ды ударау... Тарпедацы ж пайшлi у глухую
абарону. На шчасьце, вытрымалi. Мажлiва, Францау
адмыслова гэтак зьмянiу аутазаводзкую стратэгiю
гульнi, аднак я, Курзэн, заяуляю, што гэта было
ВЯЛIKАЙ памылкай. Дай Божа, розуму дзядзьку
Сяргею! Супраць БАТЭ надзвычай складана гуляць
ад абароны, прынамсi, нам. Праз неабачлiвае
рашэньне трэнэра нашая дружына ледзь ня здула.
Тарпеда-Маз па дэцале атакавала, але ж тое было
хутчэй пародыяй на атакуючую гульню... Чаранкоу
"здох", Безбародау жа без дапамогi
пауабаронцау ня мог нiчога дзейснага стварыць у
адзiночку.
Зробленыя замены часткова пауплывалi на
малюнак сустрэчы, аднак карэнным чынам нi храна
не зьмянiлi. У Тарпеда: Кабельскi (зрабiушы
аптымicтычны жэст перад трыбунамi перад выхадам
на поле) згуляу хiба ня лепш за Доунара, а то й
горш; Дзямiдчык усё-ткi згуляу лепей за Ятчука, але
ж усё адно БАТЭ удавалася стрымлiваць правага
хава (хаця адразу пасьля уваходу у гульню Сярога
забамбiу файны праход, зрабiушы колькi супернiкау,
як Ятчук у папярэднiх сустрэчах), але ж на навес
ужо не хапiла моцы; Герасiмец жа быу выпушчаны,
вiдаць дзеля таго, каб атрымаць ужо нiчыю у
прайграным у гульнявым пляне матчы. Дзякуй Богу,
адзiн пункт здабылi, захаваушы першае мейсца у
таблiцы.
Матч з БАТЭ выявiу хiбы у гульнi каманды, над iх
выпрауленьнем варта упарта працаваць. Жадаем
плёну менскаму Ф.К. Тарпеда-Маз у наступных
сустрэчах !
Удачы беларусам на турнiры у Маскве ! Шынкуй
рускiх ! Ламай!
Няхай выздаравее Дзiмасан са сваёй нагой!
P.S. Смуткуем з нагоды сьмерцi Валерыя
Лабаноускага...