алодна было, як дзе у Камсамольску-на-Амуры,
таварышы, у той вербны дзень. Дождж лiу, да таго ж
такi пауночны вецер, што усё нутро празябала. Але
ж шчырая любоу да роднага клюба выгнала мяне й
Дзiмасана з хат на футбол, перад якiм я шчэ пасьпеу
дзербануць стаканец сухога са сваякамi.Народу
было нямнога. Вiдаць, збаялiся надвор'я. Але ж хрэн
зь iмi, Тарпеда перамагло i бязь iхняе дапамогi.
Парадавала той адданы люд, што перажываау на
трыбунах (пауночнай ды пауднёвай) роднага
стадыёну.
Францау ня стау зьмяняць пераможны склад, якi, у
прынцыпе, заслужыу права гуляць у гэтым матчы, i цi
меу годную замену? Хiба што замест выдаленага у
матчы са Славiяй Панкауца на левым флянгу
гаспадарыу Дзямiдчык. Схема ж гульнi ня выцерпела
зьменау 1 - 3 - 5 - 2 . Апошнi рубеж надзейна трымау
Валеры Шанталосау, якi за усю гульню дазволiу сябе
зрабiць толькi адзiны ляп, калi у другой палове
гульнi незразумела павалiуся на зямлю, адбiваючы
далекi стрэл каго з Гомеля, ды у вынiку нават не
крануу мяч якi трапiу у стойку. У абароне тры чэлы
гулялi у лiнiю: Навумау - па цэнтры, Пiнiн - зьлева ды
Бесталанны - справа. У пауабароне пазыцыi
разьмеркавалicя наступным чынам: два апорныя -
Янка Галухiн ды Зьмiтрок Кабельскi, плэймэйкер -
Плятнёу, па правым краi - Ятчук, па левым -
Дзямiдчык (у народзе "Дзямiд"). У атацы
дзейнiчалi Безбародау ды Чаранкоу. Так, у асноуным
складзе шэсьць маскалёу... Нiчога ня скажаш, уся
каманда змагалася, рухалася. Аутазаводцам ужо не
замiнала хуткасьцi, не было такой павольнай
гульнi, як пры Анатолю Iванычу Юрэвiчу.
Першы тайм прайшоу цiкавей, чымся аналягiчны у
першым туры у матчы зь Нёманам. Нашыя старалicя
хутчэй пераходзiць палову поля, нават
атрымлiвалася. Разбуральная праца удалася значна
лепей за стваральную, гомельцы лiчаныя разы
ударылi па браме Валерыя. Iмкнулicя
вызначыцца Назарау, Разумау ды Барэль, якiм за
гэта пападала ад нашых па нагах.На жаль, Тарпеда
гэтаксама не вызначалася вынikовасьцю. Варта
паказаць трэйцi палец за гэта гомельскiм
абаронцам ды пауабаронцам, якiя не давалi
наупрост аутазаводцам бiць па дзiрцы Дусманава.
Толькi наш Плятнёу (прыгожы мужчына; хоць я й ня
гей, але зазначу тое) прыме шпуляк у цэнтры поля,
як ужо тры гамельчукi шчэмяць яго, падлы.
Аднак наступальныя парывы Ф.К. Гомель хутка
тухлi праз высiлкi Кабельскага, Бесталаннага,
Галухiна, Дзямiдчыка, Безбародава нават. Пахалi
хлопцы, ухваляю iх за гэта. Выражаны сьвяточны
настрой дадавау аутазаводцам нейкую схаваную
моц. Потым быу момант, калi аднаго гомельца
завалiлi у нашай штрафной, стоадсоткавы пэнальцi.
Але ж пакiнем тое на сумленьнi судзьдзi.
У нас жа наперадзе старалicя Чаранкоу ды
Безбародау, iмкнулicя зачапiцца за шпуляк .
Чаранкоу, дарэчы, падобны манэрай гульнi да Пятра
Качуры вельмi старауся забiць свой першы афiцыйны
гол у сезоне (дарэчы ен - лепшы бамбардзiр каманды
у межсезоннi), аднак нiчога талковага у яго не
атрымлiвалася. Спадзяемся, што гэта ен паправiць
ужо у наступнай гульнi. Нападнikам дапамагалi
трапнымi перадачамi актыуныя Дзямiдчык, Кабельскi,
Ятчук. Часта у атаку падключалicя Янка Галухiн ды
Дзьмiтры Пiнiн. Але ж спробы тарпедауцау забiць гол
аказалicя марнымi праз прэсынг з боку гамялёу. На
перапынак каманды пайшлi з двума нулямi на
драуляным табле тарпедаускай арэны.
Не магу сказаць, што гульня вiдавочна зьмянiлася
у другiм тайме. Не, гэта было б няпраудай. Каманды
прыкладна пароуну, з аднолькавым посьпехам
спрабавалi нешта станоучае забамбiць дзеля сваёй
каманды. У Гомелi пачау дэцал дзёргацца Фёдар
Бацькавiч Лукашэнка, Карсакоу жа нешта усё яшчэ
не апрытомнеу ад сэзону застою, Разумау на правым
флянзе старауся працiснуцца да брамы
Шанталосава, аднак Дзямiдчык яго валiу бяз жалю.
Часам тое зауважау i Архiпау, галоуны судзьдзя
матчу.
У нас жа актыунiчау Безбародау, якi i стауся
аутарам першага голу мазауцау у сярэдзiне
другога тайма. Дзямiдчык злева прабрауся па
броуцы, Плятнёу прастрэлiу на набяжаушага
Уладзicлава i ён у падзеньнi, аддаючы цалкам сябе
гульнi, увагнау шар у лузу. Радасьцi не было межау.
Порткi мокрыя мае... Пасьля гульня дэцал сьцiхла i
пазбавiлася хуткасьцi, якой яна вызначалася да
перапынку i да гала. Толькi упартыя Разумау ды
Барэль спрабавалi сёе-тое зрабiць.
I, урэшце рэшт, тое дало плён. Прауда, мне
падалося, што гол быу забiты нячыста па паняцiях,
бо нашыя, як заужды, скасiлi кагосьцi з гамялёу ды
ужо чакалi, што Архiпау адзначыць гэта карткай цi
што, але ён ня сьвiснуу ды Гомель зраунавау лik,
забiушы хуй на fair play нашых гульцоу.
Да канца матча заставалася менш за пяць хвiлiн.
Настрой у большасьцi аматарау футболу быу
сапсаваны, аднак мне, па натуры, чамусьцi
верылася, што Тарпеда шчэ пераможа.
Тое i адбылося, шкада толькi, што размачылi
Валерку... Францау выпусьцiу на поле Доунара, той
падау кутовы (якога насамрэч не было, бо шпуляк
выляцеу ад нагi Ятчука, украiнскага хлопца) i
Вяжэвiч пераправiу кругляк ад першае штангi далей,
туды, куды дабег рухавы Янусь Галухiн, проста
клёвы чэл. Памятаю ягоны дуэт са Швыдаковым... Лik 2
- 1, стадыён плача, Дзiмасан разьдзiрае нагу аб
сядзеньне, я ледзь ня падаю на нейкiх малых
сьпераду, карацей, поуная iдылiя, як у
Дунiна-Марцiнкевiча. Дзякуй, хлопцы, мы у вас верым
да канца! Пры любой тэмпэратуры звонку i унутры!
P.S. Прабачце, таварышы, за памылki, бо
непicьменны я, таксама й мой калега. Да таго ж я
карыстаюся тарашкевiцай, а ён наркомаукай. Так
што выбачайця, вы, ужо… Га?
ДзiK vs Dimasan