ФК "Торпедо" (Минск)

Новости | Команда | Клуб | Выступления | Гостевая | Сайт ]


Гульнi Тарпеда у сезоне

1 тур

Тарпеда-МАЗ 1 - 0 Неман (Гародня)

СУДЗI: С.Шмолiк (рФ), Ю.Рымчонак, А.Гарох (оба — нк) (усе — Брэст).
IНСПЕКТАР: В.Шукан (Мiнск).

ТОРПЕДА-МАЗ : Шанталосау (к) / Пiнiн , Навумау , Бесталанны / Ятчук (Дзямiдчык, 71), Дз.Кабельскi , Галухiн (Доунар, 73), Плятнеу , Панкавец / Чаранкоу (Вяжэвiч, 67), Безбародау.
Запас: Вайтовiч, Герасiмец, Ясковiч, Кiрыльчiк.

НЕМАН : Сулiма / Кавалевiч (к) , Раунейка , Дзятлау / Надзiеускi (Мазалоускi, 59), Мамiда (Турчыновiч, 57), Смiрных, Таращык, Сучкоу (Доля, 71) / Барысейка, Каваленак.
Запас: Рыбак, Пузына, Бацюта.

ГОЛ: 1:0Галухiн (36, пен. Галухiн).

ПАПЯРЭДЖАННI: Мамида (26), Сучкоу (56), Безбародау (73), Кавалевiч (84), Доунар (90).
ВЫДАЛЕННЕ: Каваленак (48).

ВУГЛАВЫЯ: 3 (2+1) — 10 (5+5).
УДАРЫ ПА ВАРОТАМ: 14 (8+6) — 9 (4+5).
ФАЛЫ: 24 (12+12) — 26 (16+10).
АФСАЙДЫ: 4 (2+2) — 2 (1+1).

12 красавiка; стадыён Тарпеда; пачатак у 16.30; надвор'е для футболу някепскае, аднак дэцал халаднавата.

Гэты дзень быу насамрэч надзвычай чакаемы мною, бо я мусiу пайсьцi на футбол, а потым на канцэрт Нейра Дзюбеля. Вельмi добра, што усё-ткi разьвялi па часе матчы Тарпеда й Дынама. Дзякуй Богу, што й канцэрт пачынауся а 19-й гадзiне, а футбол а палове на пятую.

Дык вось, прыйшлi мы на стадыён ля 16 гадзiнау, народ пацiху зьбiрауся. Зрэшты, асноуная трыбуна пасьля была запоуненая амаль цалкам, а маленькая таксама не пуставала. На стадыёне былi зауважаныя Сяргей Яромка, Юры Лагодзiч, Артур Мялik ды iншыя славутыя беларускiя футбалёры. Спачатку было вiншаваньне нашаму роднаму клюбу з нагоды 55-годзьдзя, вiншавалi: прэзыдэнт клюба (нейкi Майк), дырэктар Мазу, Фёдарау ды iншыя.

Урэшце Шмолik абвесьцiу пачатак гульнi i гульцы сталi перасоувацца па полi. Матч у перашым тайме быу надзвычай вялы, балельшчыка сумавалi на трыбунах, спрабавалi падтрымлiваць сваiх улюбёнцау моцнымi крыкамi: "Палiвай !" ды " Грузi !". Аднак нiхто амаль не палiвау i загрузы ня мелi вынikау.

Гульня у першым тайме была прыкладна роуная, гауняная з абодвух бакоу. Францау абрау для нашых непапулярную схему : 1 - 3 - 5 - 2 . У абароне у лiнiю стаялi : справа - Пiнiн, у цэнтры - Навумау , зьлева - Бесталанны; пауабарона была вельмi насычанай: два апорныя пауабаронцы - Кабельскi i Галухiн, два крайнiя: на левым флянзе Панкавец, на правым Ятчук; плэймэйкерам жа быу Плятнёу, у атацы дзейнiчалi Чаранкоу ды Безбародау. Аднак, нягледзячы на вялikую колькасьць атакуючых гульцоу, небясьпечных момантау амаль не узьнikала.

Толькi на адзiнаццатай хвiлiне гульнi Чаранкоу ударыу мiма гарадзенскай брамы пасля памылкi прыезжага кiпэра, а першы удар у створ нанес Лёша Панкавец аж на 28 хвiлi. Нёманцы гулялi досыць агрэсiуна, зарабiлi 4 жоутыя карткi, iхняй ахвярай стауся Чаранкоу, якi на 18 хвiлiне жудасным па моцы стрэлам атрымау па яйках. Па вуглавых у першым тайме яны нас вiдавочна адымелi : 2 - 5.

У сярэдзiне першага тайма адбыуся адметны момант : на жаль, Галухiн ебанууся на асфальт, калi iшоу выкiдваць аут. I менавiта гэта пераламiла ход гульнi. Аутазаводцы пераламiлi ход гульнi i у канцы тайма сталi часьцей атакаваць . Галухiн Янка на 36 хвiлi увайшоу у штрафную Нёмана, згуляушы у “сценку” з Безбародавым, ды яго амаль ля юроукi падштурхнулi у спiну. Шмолik без базарау паказау на адзiнаццацiмэтровы пункт. Янка прабiу мабыць i галiменька, Сулiма дэцал дакранууся да мяча, нават мог увогуле адбiць, але ж шпуляк усё - ткi трапiу у браму. Лiк стау 1–0. Пасьля тайм скончыуся без асаблiвай небясьпекi з абодвух бакоу. Нешта ня тое з Тарпеда, не было вiдаць накiраванасьцi на перамогу, энтузiязму.

У перапынку перад народам выступiу Дзьмiтры Смольскi , якi аднак хутка зьябау у стадыённую прыбiральню, ударыушы мэталу па галовах гледачоу. Пасьля выйшлi вэтэраны Тарпеда, сфоткалiся ды атрымалi кветкi.

У сярэдзiне другога тайм Францау зрабiу замены, бо гульня засталася такой жа кончанай, як i да перапынку: замест вялага Чаранкова выпусьцiу нiякага Вяжэвiча, замест малайчыны Галухiна - iнэртнага Доунара ды замест Ятчука - незразумелага Дзямiдчыка. Тарпеда стала дэцал больш атакаваць. Актыуна гуляу (як i зауседы) Лёша Панкавец: на 70 хвiлi ён вельмi небясьпечна прабiу пасля праходу са свайго левага флангу, аднак кiпэр неманцау адвеу пагрозу. Пасля быу момант, калi усе той жа Панкавец з Безбародавым сфаргнiлi надваiх рандэву апошняга с Сулiмай. Аднак варотчык ды вiсеушы на нашым гульцэ абаронца не дазволiлi яму забiць свой першы гол у складзе Тарпеда, мяч крануушы бэльку выйшау на вуглавы.

Госцi нi храна талковага ня здолелi правярнуць у другiм тайме, больш таго, Каваленак, прозваны менскiмi балельшчыкамi “Смятанкай”, атрымау чырвоную картку за брудную гульню (ен наумысна пнуу нагой каго з нашых абаронцау, а за гэта мог атрымаць яшчэ i па твары). Таму за справу узялiся нашыя абаронцы: спачатку Бесталанны ледзь не закацiу шпуляк у правы кут уласнай брамы, а потым Шанталосау толькi змог перавесьцi мяч кончыкамi пальцау на вуглавы пасья выдатанага удара Навумава пад бэльку. Шмолik дадау 4 хвiлiны да асноунага часу , таму было боязна за магчыма страчаныя халяуныя тры пункты. Аднак хлопцы выстаялi. Дзякуй Богу! Парадуемся ж за iх!

Dzik vs Dimasan


Copyright © Dimasan , 2000-2002

Hosted by uCoz