Матч 26 тура
Торпедо-СКА (Минск) 0 - 2 БАТЭ (Борисов)
Минск. 22 октября. Стадион “Торпедо”. Начало в 15.30. 2500 зрителей (5200).
Судьи — С.Шмолик (рФ), О.Колб (нк) (оба — Брест), Ю.Дупанов (арФ, Минск).
Инспектор — В.Шукан (Минск).
Торпедо-СКА : Тучинский / Бочков (Разин, 58), Соболь, Наумов (к), Былина / Чалей, Остриков (Михалев, 70), Довнар, Макар / Эду, Козак (Макрицкий, 46).
БАТЭ : Жевнов / Климович, Мардас, Тарасенко, Молош / Шмигеро, Лихтарович, Шкабара (Комаровский, 62), Страханович / Беганский (Афанасьев, 70), Рубненко (Лошанков, 46).
Голы : 0:1 - Страханович (20, пас - Беганский), 0:2 - Шмигеро (49, пас - Беганский).
Предупреждения : Шкабара (49), Страханович (54), Тучинский (56), Остриков (63), Шмигеро (66), Довнар (83).
Дауно не пiсау я справаздачау аб гульнях : былi на тое аб'ектыуныя прычыны - столькi запары на вучобе , што п""ьдзец ! Да таго ж Дзiмасан брау iнiцыятыву на сябе . Так што зважайце на вышэйнапiсанае !
Канешне , вельмi цяжка усьведамляць , што паутараецца спрадвечная тарпедауская традыцыя - хвароба . У чым яна заключаеецца , мяркую , вядома . З году у год паутараецца гэткая х"%ня ! Ня хочацца лаяцца матам , аднак культурна пра аутазаводзкiя рэалii пiсаць не атрымлiваецца . Ну што такое ?! Чаму нельга сабрацца , узяць волю у кулак i прымусiць запаважаць сябе прэсу , тэлебачаньне , ворагау i г . д . ?! Макар п'е , Башмакоу неяк апатычна рэагуе на драматычныя паразы ад Дынама ды БАТЭ , на нiчыю з Брэстам , адзiн Эду бегае ды сьцелiцца , астатнiя нiбыта зьмiрылiся з 'наканаваным' 4 - 5 месцам …
Гэта быу такi горкi уступ . Цяпер пра матч .
Дзеля яго мы з аднагрупнiкам Грышам з Барысава (!!!) сачканулi япаную фiз-ру ды хуценька рушылi на Тарпеда , меркаваушы , што пасьпеем к канцу першага тайма . Але ж , як аказалася , гульню пачалi у 15 35 праз надвор'е . Апошняе было насамрэч далёка не прывабным , недзе мiнус 3 , марасяшчы сьнег i г . д .. Поле , на шчасьце , было у больш - менш прыстойным выглядзе дзякуючы высiлкам нейкага трактарыста , сьпешна выклiканага на стадыён …
Людзей было адносна многа для гэтага сэзону i такога надвор'я . Парадавала гэта . Таксама з Барысава прыбыла нямала народу - чалавек 300 дакладна , якiя гучна падтрымлiвалi свой клюб . Паглядзеушы на табло, я засмуцiуся .
На нашым сэктары ужо чакау Дзiмасан , якi i распавёу пра тое , як БАТЭ адкрыу лiк . Гульня ж у першым тайме iшла на сустрэчных курсах , Тарпеда нават часьцей атакавала i пагражала браме барысауцау. Макар нарэшце загуляу як сьлед ( але толькi у першым тайме ) , небясьпечна адкрывауся i востра пасавау . Вострыкау жа гуляу неяк пэрыядычна , хрэн яго паймёш ! Козак традыцыйна пароу неблагiя моманты . Бачкоу … Так сабе . Навумау надзейна дзейнiчау . Эду быу лепшым ( без камэнтароу ) .
Было даволi халодна , вопратка ды цыгарэты ня грэлi . Зь лiкам 0 - 1 каманды пайшлi на перапынак . Мы ж у гэты час зьлётали за булкамi у краму , трохi падсiлкавалiся … i не пабачылi другi гол у вароты аутазаводцау , якi , па словах Дзимасана , быу забiты з - за недарэчнай памылкi нашага капiтана . Бяганскi ж не прамахнууся . Ён увогуле нагадвае нейкага рэкецiра, прабачце , а не футбалiста . Як такавой тэхнiкi у яго замала , але габарыты дазваляюць добра штурхацца пры стандартах ды падстауляць галаву .
Астатняя частка другога тайма мiнула неяк хутка , стоадсоткавых момантау не было нi у воднай каманды . Да таго ж Башмакоу невядома чаму выпусьцiу Макрыцкага , якi навогул зьвёу большасьць нашых атакуючых iнiцыятыу на нет . Чым думау наш коуч ? Мо калi узгадае Ледзянёва ?
Вось так атрымалi справядлiвую , але балючую баранку. Жахлiвая традыцыя , нейкi комплекс апаноувае Тарпеда . Думаю , варта , даруйце банальнасьць , псыхалягiчна перастроiцца , сабрацца ды гуляць кожную з застаушыхся сустрэчау як апошнюю , нават з Маладзечнам . Мяркую , ад вынiкау у матчах са слабымi супернiкамi многае будзе залежыць.
Худшие игроки в составе Торпедо : Макрицкий, Чалей, Бочков
Дзiк
|