ФК "Торпедо" (Минск)

Новости | Команда | Клуб | Выступления | Гостевая | Сайт ]

30 тур


БАТЭ (Борисов) - Торедо-СКА (Минск): 3 - 1

Борисов. 7 ноября. Городской стадион. Пасмурно, 6 градусов. 2400 зрителей (5500). Начало в 14.00.
Судьи: В.Величко (рФ), С.Барановский, С.Пригодич (оба — нк) (все — Минск).
Инспектор : Э.Тиханович (внк, Минск).

БАТЭ : Жевнов / Ермакович, Бага, Мардас, Молош / Щегрикович, Шкабара, Лихтарович (к) (Стасевич, 67) / Лошанков (Шорох, 72), Афанасьев, Страханович (Лебедев, 85).
Запасные: Чесновский, Рубненко, Кобец, Жавнерчик.

Торпедо-СКА : Мереуца / Григоров, Литовченко (к), Степанов, Рогожкин / Козлов (Козак, 7), Довнар, Эду, Михалев / Драбенюк (Плечистик, 35; Пурцеладзе, 67), Стаин.
Запасные: Подмогильный, Трофименко, Чигладзе.

Форма команд: желтые майки, синие трусы — белые майки, черные трусы.

Голы: 1:0 — Лошанков (27, пас — Страханович). 1:1 — Козак (33, с пенальти за фол против Довнара). 2:1 — Страханович (62, с пенальти за игру рукой после удара Афанасьева). 3:1 — Щегрикович (65, пас — Лошанков).

Предупреждения : Литовченко (16), Григоров (51) (оба — за грубую игру), Козак (79, за задержку соперника руками).
Удаление : Литовченко (61, за умышленную игру рукой после ранее полученного предупреждения).

Угловые : 9 (4+5) — 2 (0+2).
Удары по воротам : 24 (9+15) — 10 (7+3).
В створ ворот: 8 (1+7) — 1 (1+0).
Фолы : 14 (10+4) — 23 (13+10).
Офсайды : 4 (4+0) — 2 (2+0).

Барысаў 2004. (Part 1)

Напрыканцы гэтага сэзону прадстаўнкі гэтага сайту ўрэшце зрабілі т. зв. выезд, падтрымаўшы родны клюб у горадзе Барысаве. Супрацьстаяў аўтазаводцам, вядома ж, срэбраны два гады запар БАТЭ…
Увогуле ў нашай выязной катцы было 5 чалавек: 3 зь іх былыя аднаклясьнікі Андрэя С., нашае аўтазаўскае зоркі, я ды таварыш Дзімасан. Сустрэліся зранку напачатку 12 гадзіны ля хаты Паўліка М., нашага вадзілы. Калі я ўбачыў машыну дык ледзьве ня кончыў: ня буду пісаць якая, аднак зазначу - тачыла 1977 году, відавочна, ў стылі ''рэтра'', як у фільме ''Угнаць за 60 сякунд'', доўгая такая акула. Прыкольная, вопшчэм!
Уселіся, значыцца, мы. Я ўвесь час сядзеў ззаду і таму цярпеў пакуты праз абсалютную нехударлявасьць аднаго чэла ды яшчэ аднога. Зрэшты, ім таксама было нязручна праз занадта доўгія ногі. Але ж што зробіш? В тесноте да не в обіде!
Па дарозе спачатку заправіліся, а потым зацапілі ў краме ля Акадэміі МВД бухла (беленькай ды піваса), запівону. Як потым аказалася, вадзяру пілі толькі мы зь Серым В.. У прынцыпе, гэта было няблага, акурат што трэба - флян на дваіх, піва яшчэ. Карацей, дарога праляцела незаўважна за цікавымі размовамі, дыскусіямі аб ролі Бялінскага ў ролі рускай літаратуры і г.д..
Недзе у 13. 10 былі ўжо ў Барысаве. Паркануліся ля дому насупраць стадыёну. Зьдзівіла, што у дзень матча працаваў прыстадыённы базар, у Менску такога, здаецца, няма. Каля стадыка народу было шмат, аднак невядома было: ці на футбол ідзе ён, ці за новымі порткамі ды ліфонамі. Мы падзяліліся на дзьве часткі: адна пайшла прабіваць абстаноўку, шукаць касу і г.д., мы ж зь Серым пайшлі сцаць у навакольны дворык. З радасьцю знайшоўшы нейкую яміну каля цеплавузла, мы зрабілі сваё мокрае дзела. Прабачце, барысаўцы, калі некага ''задзеў'' сваім учынкам!
Вярнуліся да тачкі, а чувакоў няма. Патусаваліся дэцал, пакурылі, а тут і нашыя падвалілі. Заваліўшыся ў родную ''акулу'', выпілі гарачае гарбаты ды паляцелі на касы купляць квіткі. Пакуль Дзімасан браў нам білеты, да стадыёну пад'ехаў бус з тарпядонамі, і мне (а мо й ня толькі мне) стала неяк лягчэй, што ня мы адны ў гэтай, выбачайце, пердзі будзем балець за сталічны клюб. Я, відавочна не адышоўшы ад гарэлкі, пачаў вітацца з нашымі фанатамі, ураз выкрыўшы сваю чорна-белую сутнасьць. Мля, ня ведаю, але было надзвычай прыемна сустрэць тарпядонаў!
Потым пайшлі на Ўсходнюю трыбуну на 4 сэктар, бо думалі, што менчукі будуць шызець за Тарпеда на пятым. Як выявілася, імі там і ня пахла, наадварот, на 5 сэктары былі барысаўскія ўльтрас, а пасьля і ўвогуле прыйшла брыгада прыпіжджаных барабаншчыкаў. Праз гэтыя прычыны мы хутка перабраліся бліжэй да сваіх - на 2 сэктар.
Матч пачаўся. Народу на стадыку было няшмат, можа, палова. Кантынгент на ім, на думку Паўліка, можна было назваць быдлам. Я б так не казаў, аднак кукльтура баленьня сапраўды занізкая, хоць і ў Менску, на жаль, яна часта невысокая. Расісцкія рэплікі ў бок Эду, ''Унасі'' у адрас зьбітага Козака і расстрэлянага дэбютанта Казлова было вельмі непрыемна чуць. Зьдзівіла, што чорна-белых называлі белагвардзейцамі. Параўнаньне, мякка кажучы, тупое. Ну да ладно…
Гульня праходзіла відавочна зь перавагай БАТЭ. Абяскроўленае Тарпеда ўяўляла прыкрае відовішча, да таго ж адсутнасьць Валуцы амаль разваліла абарону. Стаін наперадзе бегаў, як жэўжык, няўдала гуляючы ў сьценкі з Эду, апошні адзін нічога ня мог зрабіць наперадзе. Козак нешта дзёргаўся, Міхалёў з Рагожкіным таксама, але… Зразумела, чаму апошні большасьць сэзону правёў за дубаль!

Барысаў 2004. (Part 2)

Рэдкія гульцы асновы (такія як Доўнар) мала што маглі зьмяніць. Найлепшым вынікам для аўтазаводцаў была б нічыя, аднак ёй ня суджана было ажыцьцявіцца. Барысаўцы аб'ектыўна зараз мацнейшыя за нас, тым болей гулялі дома ды апошні матч пад кіраўніцтвам Пунтуса, якога, дарэчы, з трыбунаў вельмі ўпрошвалі застацца. Вось праз усе гэтыя чыньнікі яны нас і перамаглі.
Дэбютаваў у складзе Яўген Казлоў. Але ж ягоны старт быў азмрочаны недарэчнай траўмай, калі Жэня і гулец БАТЭ сутыкнуліся ў цэнтры поля ў барацьбе за мяч. Недарэчная траўма твара (расьсячэньне брыва? пералом носу?). Пагадзіцеся, у цэнтры поля неабавязкова было гэтак самааддана сьцяліцца. Спадзяюся, што гэтая мікратраўма выявіцца неістотнай і Казлоў, мажліва, згуляе на кубак з Дняпром.
Першы ж тайм скончыўся зь нічыйным вынікам 1-1: спачатку Лашанкоў атрымаў неблагую перадачу у правым куце штрафной пасьля сьценкі, дэцал прайшоў ды з усяе моцы ўябеніў ў далёкі ад Мерэуцы вугал варот. Наш малдаванін быў бясьсільны; потым напрыканцы першае паловы сустрэчы Доўнар атрымаў пас пасьля сьценачкі з Эду ды імкліва ўварваўся па цэнтры ў валоданьні Жаўнова, ды нехта зачапіў чорна-белага хлопца за футболку - пэнальці. Козак прабіў бездакорна, разьвёўшы трапным стрэлам брамніка БАТЭ і плямісты ў розныя бакі!
У другім тайме ніці гульні канчаткова перайшлі ў рукі барысаўцаў. Любімец мясцовай публікі Яўген Лашанкоў напару са Страхановічам паказвалі свае навыкі дрыблінгу на палове поля тарпедаўцаў, штораз засмучаючы прыхільнікаў каманды з Аўтазу. Неўзабаве прыйшлі і другі, і трэці гол у нашыя вароты. Другі забіў з пэнальці Страхановіч, пасьля таго як мяч выпадкова трапіў у руку нашаму капітану Літоўчанку, якога за гэта некваліфікаваны арбітар выдаліў з поля; трэці здалёк даволі прыгожа забіў юны Шчагрыковіч, дарэчы, гулец моладзевай зборнай. Тарпедаўцы спрабавалі агрызацца, аднак гэта, да жалю, выглядала надзвычай бяззуба і, натуральна, безвынікова. Эду відавочна падсеў, як і многія іншыя гульцы, аднак замяніць не было кім, таму і гулялі рабяты да пройгрышнага канца.
Пасьля гульні ніхто з аўтазаводцаў не падышоў да сваіх прыхільнікаў, не падзякаваў ім за падтрымку. Адзін толькі маскаль Сьцяпанаў абярнуўся ў цэнтры поля і пахлопаў чорна-белым заўзятарам. А вось гэта сапраўды ганебна! Непавага горай за бляклую гульню.
Вось так, трохі з сапсаваным настроем мы вярнуліся да сваёй машыны, пайшлі яшчэ разок абасцалі япаны цеплавузел ля дзіцячага садка, затарыліся півам ды паехалі ў сталіцу.
Шлях дахаты быў ужо цёмны і не такі вясёлы. Гарэлкі не было і толькі піва трохі сагравала нас. Гэтаксама й касэта з маёй любай Нірванай. Па дарозе нас абагнаў клюбны аўтобус. П"№№дзец! Зь якой гэта хуткасьцю ён ляцеў, калі мы ехалі 80 км/г? Дзіўна. Недзе да ст. м. Усход ехалі за ці перад аўтазаводцамі, пасьля згубілі іх ды пачасалі дамоў.
У прынцыпе, выезд удаўся нягледзячы на тое, што шмат чаго хацела яго азмрочыць: кепскае надвор'е (халадзіна, імжа), адсутнасьць сьвята ды ажыятажу ў горадзе, невысокае аб ім жа ўражаньне, пройгрыш Тарпеда
Дай Божа, каб налета выезда сталі часьцейшымі ды ўдача спадарожнічала менчукам! Тым болей, што большасьць выязных матчаў аўтазаводцы будуць праводзіць у Менску...

ТОЛЬКІ ТАРПЕДА
НАЙВЯЛІКШЫ І НАЙЛЕПШЫ
Dzik [наверх]

 
Copyright © Dimasan , 2000-2004
Hosted by uCoz