Торедо-СКА (Минск) - Днепр-Трансмаш (Могилев): 1 - 1 (4 - 5 по пенальти)
Минск. 11 ноября. Стадион “Торпедо”. Пасмурно, 6 градусов. 300 зрителей (5200). Начало в 13.00.
Судьи : Г.Вербицкий (нк, Слоним), А.Обелевский (арФ), В.Корепанов (нк) (оба — Гродно).
Инспектор : В.Маньковский (нк, Брест).
Торпедо-СКА : Мереуца / Григоров (Чигладзе, 105), Валуца, Трофименко (Стаин, 100), Рогожкин / Михалев, Степанов, Довнар (к) (Плечистик, 106), Козак / Эду, Драбенюк.
Запасные: Подмогильный, Пурцеладзе.
Днепр-Трансмаш : Горбунов / Капов (к), С.Галюза, А.Баранов / В.Баранов, Тищенко, И.Галюза, Тупчий, Воронков / Быченок, Бондарев (Сикора, 20; Гончар, 83).
Форма команд : белые майки, черные трусы — синие майки и трусы.
Голы : 1:0 — Трофименко (54, пас — Драбенюк). 1:1 — В.Баранов (84-г, пас — И.Галюза).
Пенальти реализовали : Драбенюк, Козак, Валуца, Рогожкин — В.Баранов, Капов, С.Галюза, А.Баранов, И.Галюза.
Пенальти не реализовал : Михалев (мимо).
Предупреждения : Тищенко (3), Валуца (44), Рогожкин (51) (все — за грубую игру), Капов (90, за неспортивное поведение), Драбенюк (116, за грубую игру).
Угловые : 5 (1+3+1) — 3 (3+0+0).
Удары по воротам : 18 (8+7+3) — 12 (3+4+5).
В створ ворот: 9 (4+3+2) — 2 (0+2+0).
Фолы : 20 (6+11+3) — 22 (7+7+8).
Офсайды : 4 (2+2+0) — 10 (5+4+1).
|
Пасьля такіх матчаў на душы застаецца адно смутак ды расчараваньне. Канешне, зразумела, што склад у нас зараз далёкі ад ідэальнага, але ж такую каманду як Дняпро мусяць перамагаць нават рэзэрвісты, тым болей, што гэткія запасныя, як Рагожкін ці Міхалёў, зусім не лахі і ня лузэры. Раней я ўвогуле лічыў, што гэтыя два Віталя годныя месца ў складзе, цяпер я згодны з Башмаковым ды Падпалым. Міхалёў, лічу, навогул шмат здаў у параўнаньні з самім сабой у пачатку і сярэдзіне сэзону: адныя абрэзкі, непасьпяваньні ў патрэбную зону, нізкая хуткасьць.
…Прыкольна, калі гульня пачынаецца ў 13. 00. Вядома, што інакш нельга пры адсутнасьці асьвятленьня, але ж… усё адно прыкольна. Можа, калі і паставяць гэтае штучнае сьвятло. Вышкі за аднымі варотамі стаяць ужо, здаецца, другі год, а за другімі асьвятляюць адно каробку. Шкада.
У адсутнасьць неапраўдана выдаленага ў Барысаве Літоўчанкі (які прыйшоў на стадыён у вобразе цыганскага барона: шыкоўная дублёнка, ушанка ад Вэрсачэ, арыгінальныя порткі ды модныя боты) капітанам быў Доўнар, які ў сваю чаргу ўзяў гэтую адказнасьць у Навума. У цэнтры поля разам з капітанам гуляў чарговы навічок Трафіменка, шосты нумар. Хлопец не стушаваўся у дэбютным матчы, выкладваўся штосілы, на што быў здольны. Хаця між дняпроўцаў гулялі збольшага яго аднагодкі ды меншыя за яго гульцы. Зрабіў, між іншым, адно з найлепшых уражаньняў сярод чорна-белых. У абарону вярнуўся Валуца, дзякуючы якому мы не прапусьцілі некалькі галоў. Наперадзе, на дзіва, не было Стаіна, бегаў адзін Драбянюк, якому дапамагаў Эдзік.
Гульня пачалася даволі млява. Нашы завалодалі мячом, аднак гэта не выяўлялася ў момантах ля брамы Дняпра. Малыя хуткасьці, мноства абрэзак, адсутнасьць нават удараў здалёк ды холад навявалі думку зваліць нахер на пары і не займацца садамазахізмам. Але ж нешта трымала мяне ды некалькі сотняў людзей на стадыку. Бліжэй да перапынку аўтазаводцы ўсё-ткі спадобіліся на вострую сытуацыю: Рагожкін ня быў падобны да сябе, калі спачатку ў цэнтры поля, а пасьля на левым флянгу абыграў пасьлядоўна двух магілёўцаў ды аддаў падоўжную перадачу Эду, той на хуткасьці ўбёг ад яшчэ аднага чэла, зблізіўся з кіпэрам ды … усе спадзяваліся, што ўлупіць штомоцы у блізкі вугал… прастрэліў уздоўж брамы на Козака, аднак Сярога разьмінуўся зь мячом недзе ў 1.5 мэтра. Так быў страчаны адзіны момант у першай палове гульні.
Напрыканцы тайму Дняпро стала контратакаваць. Праўда, большасьць спробаў гасілася далёка ад штрафной. Аднак адзін раз магілёўцы здолелі вывесьці настырнага Бондарава, крыўдзіцеля Тарпеда ў першым крузе чэмпу, сам-насам зь Мерэуцай. Брамнік самаахвярна кінуўуся насустрач мячу ды форварду, забраўшы плямісты. Для бела-сініх гэта яшчэ вылілася ў траўму Віталя, які быў неўзабаве заменены. Гэтак госьці пазбавіліся галоўнай сваёй атакуючай сілы. Трэба зазначыць, што фол варатара быў ненаўмысным, таму яго нельга вінаваціць.
Затое іншыя нашыя гульцы вельмі адзначыліся нябачанай сёлета грубасьцю ў бок супернікаў. Сьцяпанаў, Доўнар, нават Валуца секлі гасьцёў, як Чапай белых. Дзіўна, як пасьля такіх ''падкатаў'' тыя гулялі. Урокі Літоўчанкі, відаць, не прайшлі марна. На перапынак каманды пайшлі, пакінуўшы нулі на нашым драўляным табло.
Другі тайм распачаўся гэтаксама, як і першы. Млявая гульня пасярод поля, адсутнасьць сапраўднай барацьбы, хіба толькі тарпедаўскія фалы. Касталом Сьцяпанаў мачыў дняпроўцаў, як Пуцін чачэнаў у сарціры.
Зусім недарэчным тут быў гол маладога, але таленавітага Трафіменкі, які атрымаўшы пасік, здаецца, ад Эду, ўзяў на сябе адказнасьць і з усяе моцы прыгожа стрэліў у самую дзевяціну за мэтры тры ад штрафной. Малайчына, хлопец! Стаін во ўжо колькі матчаў гуляе за аснову, а хрэн забівае!!!
Потым гульня вярнулая ізноў у цягамотнае русла…
На экватары тайму каманды ўсё ж узгадалі, што гуляюць кубкавы матч і каб выйсьці далей, трэба забіваць. У нашых аднекуль зьявіліся дадатковыя сілы, і чорна-белыя пачалі штораз абыграваць магілёўцаў, рабіць вылазкі ў іх штрафную. На жаль, гэта не дало вынікам парад аўтазаводзкіх галоў. Адзін раз, запомнілася, Доўнар надзвычай прыгожа ударыў з развароту недзе з 15-17 мэтраў пад бэльку, але дняроўскі брамнік у скачку выратаваў сваю каманду.
Тут-та і спрацавала вядомае правіла: ''Не забіваеш ты-забіваюць табе''. Дняпро стала ўсё актыўней контратакаваць, білі здалёк, некалькі разоў круцілі нешта ў нашай штрафной, а на 83 хвіліне ў мітусьні ў вотчыне Мерэўцы зраўнавалі лік: нехта ўставіў свой кастыль пасьля шэрагу рыкашэтаў ды няўдалых вынасаў.
Канцоўка асноўнага часу прайшла ў нэрвовай барацьбе. Тарпедаўцы спрабавалі былі забіць другі гол і былі вельмі блізкія да гэтага, калі Рагожкін, ажыцьцявіўшы другі неблагі рэйд па левым флянзе прастрэліў на дальнюю штангу, прастрэл замыкаў у самаахвярным падзеньні Доўнар. Да жалю, магілёўскі варатар таксама пайшоў на мяч і яны сутыкнуліся, удар атрымаўся міма, затое абодва гульцы атрымалі траўмы ды пакінулі поле. Хутка на полі зьявіўся Андрусь Стаін, дзеля якога на Тарпеда прыйшлі вядомыя на Аўтазе пацаны (Шуля, Кепка, Шынтар, Воўк ды іншыя). Але гэта не прынесла аніякіх дывідэндаў і гульцы пайшлі на кароткі перапынак, каб потым правесьці два бляклыя таймы па 15 хвілін і біць пэнальці.
Многія спадзяваліся, што Стаіну дадуць біць адзінаццацімэтровы, аднак ня суджана яму было. Першым біў Драбянюк. Рома забіў. Потым 1-1 - В.Баранаў. 2-1 - Сяргей Козак. 2-2 - Яўген Капаў. І тут здарылася непапраўнае: да мяча падышоў Віталя Міхалёў ды ўдарыў вышэй левай дзявяткі. Пізьдзец. Валуца й Рагожкін пасьля забілі, як і бела-сінія. І быў апошні ўдар, калі Тарпеда мог выратаваць адно Мерэуца. Але 4-5 і далей у кубку будуць граць магілёўцы.
Вось так рабяты правялі апошнюю сустрэчу на родным стадыёне.
|