ФК "Торпедо" (Минск)

Новости | Команда | Клуб | Выступления | Гостевая | Сайт ]

1 тур


Локомотив (Витебск) - Торпедо-СКА : 0 - 1
15 апреля. Минск. Стадион “Торпедо”. Солнечно, 13 градусов. 2500 зрителей (5200). Начало в 16.30.

Судьи — Ю.Майстров (нк, Фаниполь), В.Жибуль, Г.Макась (оба — нк, Столбцы).
Инспектор — Ф.Летяго (внк, Гродно).

Локомотив : Васютин / Терещенко, Ильченко, Михнюк, Дятлов / Баранок, Заговалко, Колодин (Родченко, 87) / Пацко (к), Крипак, Бычинский (Громов, 83 — б/о).
Запасные: Праслов, Сятковский, Снигур, Водовозов, Макаров.

Торпедо-СКА : Гьелоши / Григоров, Соболь, Наумов (к), Былина / Поляруш (Михалев, 64), Остриков (Козак, 83), Довнар, Мартинович (Макар, 78) / Эду, Маковский.
Запасные: Рогожкин, Литовченко, Подмогильный, Копыльченко.

Форма команд: красно-черные майки, черные трусы — белые майки, черные трусы.

Гол : 0:1 — Михалев (88).

Предупреждения : Пацко (44, за неспортивное поведение), Маковский (45, за умышленную игру рукой), Дятлов (75, за затягивание времени игры), Мартинович (76, за неспортивное поведение).

Угловые : 1 (0+1) — 8 (3+5). Удары по воротам : 3 (1+2) — 22 (12+10). В створ ворот: 2 (0+2) — 5 (1+4). Фолы : 17 (10+7) — 15 (8+7). Офсайды : 2 (2+0) — 0.

[ Фото 1 | Фото 2 | Фото 3 | Фото 4 | Фото 5 | Фото 6 | Фото 7 | Фото 8 | Фото 9 | Фото 10 | Фото 11 | Фото 12 | Фото 13 | Фото 14 | Фото 15 | Фото 16 ]

Першы матч сэзону быў вельмі адказным для тарпедаўцаў і чакаўся іх заўзятарамі зь вялікім імпэтам. Сёлета футбол у Менск прыйшоў толькі 15 красавіка, хаця мог бы і раней, калі б Дынама перамагло Нафтан… Што да мяне дык я вельмі соскучілся без футболу, шчыра кажучы, задралі гэтыя хакей з тэнісам. Надакучыла таксама глядзець па яшчыку супэрпрафэсійныя эўрапейскія топы, куды мілей глядзець на беларускія, далёка не прафэсійныя,але родныя.
У міжсязонцы Тарпеда, напэўна, упершыню за апошнія 5 год не панесла кардынальных зьменаў. Раней сыходзіла да 80% мінулагодняга складу, цяпер адно Разін ды Чалей былі істотнымі стратамі. Грыгараў і Паляруш відавочна ня здолелі іх замяніць.
Узрадавала набыцьцё Макоўскага, былога? чалавека-гала, майго ранейшага любімца, ды Рагожкіна. Апошні чамусьці ў дэбютнай сустрэчы на полі не зьявіўся. Невядома навошта спатрэбіўся кіпэр Г’елошы, хіба Тучынскі з Логвінавым не дастойныя абараняць рамку? Што думае Башмакоў? Логвінава яшчэ ўзялі ды аддалі ў Зьвязду. Бачкова навошта аддалі ў Польшчу (д3)? Няўжо там так многа зарабіць можна? Ён жа яшчэ Акадэмію фіз-ры ня скончыў! Капыльчанку вярнулі зь Літвы, паглядзім як ён сябе пакажа.
Вось з такімі навінамі роднае Тарпеда паказалася аўтазаводзкай і ня толькі публіцы сонечным ды ветраным днём 15 красавіка. Угосьці да нас пажалаваў віцебскі Лакаматыў, які вярнуўся ў вышэйшую лігу. Памятаю, гэтая каманда раней была даволі пагрозьлівая, перамагла Дынама ў фінале Кубку РБ ў Менску, удзельнічала ў УЭФА, праўда, ня надта пасьпяхова. Алешчанка там даваў джазу… Няма таго, што раньш было! Віцебск цяпер зусім ня той. Адразу кінулася воку, што ў складзе чыгуначнікаў замнога брітоголовых: гульцоў (асноўных ды запасных), трэнэраў, урачоў. Чым гэта выклікана?
Нашыя выйшлі на ня надта добрае тарпедаўскае поле зь лягатыпам беларуска-швайцарскага банку на футболках: новы спонсар! Каб ён шчэ бабла падкінуў! Зьдзівіла наяўнасьць у стартавым складзе Паляруша, а не Рагожкіна. Першы сябе слаба праявіў ды быў заменены. Гаспадары завалодалі перавагай у валоданьні мячом, аднак не маглі давесьці гэта да лягічных удараў. Бачна было, як стараліся Эду з Макам, апошні увесь ізьліваўся потам, але ж што толку?! Вострыкаў трохі расчараваў, шэраг яго памылак мог для Тарпеда абярнуцца прапушчанымі мячамі. Але пранесла! Валодзя быў таксама заменены. Собаль дэцал памыляўся. Мо гэта выклікана вясновым футболам? Ці ‘вясновы футбол’ – галімая савецкая адпёздка? Ня ведаю адказу на гэтае пытаньне. Затое Быліна шпарыў свой левы флянг, як выдатнік-камбайнёр калгаснае поле. У першым тайме нашыя падалі колькі вулавых, некалькі разоў ударылі ў створ ды стомленыя пайшлі ў разьдзявальні.
У перапынку не былі ўнесеныя аніякія зьмены ў склады камандаў. Абодва клюбы працягнулі старт сэзону пачатковымі абоймамі гульцоў. Тарпеда працягнула асаджаць браму віцяблян, паступова павялічваючы тэмп ды хуткасьць атак. Госьці ж пачалі больш удала гуляць на контар-атаках, ствараючы вастрыню ля вотчыны Г’елошы. На шчасьце, Навумаў і ко не дапусьцілі фатальных памылак. Альбанскі варатар спадабаўся хуткім уводам мяча ў гульню, даволі неблагой гульнёй на выхадах, гульнёй нагамі. Вось такія ўражаньні аб ім пасьля першага матча.
Нагнятаньне тарпедаўцамі атмасфэры ля брамы Лакаматыва павінна было прывесьці да гала. Але яго не было. Больш за тое, удараў у створ амаль не было! Тады Башмакоў правёў надзвычай удачныя замены: выпусьціў падстрыжанага ( ранейшае валосьсе Віталю больш пасавала) Міхалёва, Макара ды Козака. Гэтыя пачарговыя замены значна ажывілі гульню, зьяўленьне ж Макара навогул ўпэўніла мяне ў нашай абавязковай перамозе. Макарэна апраўдаў свой выхад на поле: два небясьпечныя ўдары галавою за 5 хвілін, добры дрыблінг на левым флянгу, удачныя пасы зацьмілі адзін недарэчны стрэл ‘чарпачком’ з-за межаў штрафной пляцоўкі. Люблю я Макара!
Моманты ўзьнікалі, Тарпеда атакавала, фанаты ўзарвалі шашку, але ВЫНІКУ НЕ БЫЛО. Гульня блізілася да завяршэньня, Лакаматыў выглядаў так бяззуба, што нічыя зь ім была раўнасільная паразе. І… У мітусьні ля віцебскай брамы пасьля некалькіх удараў адчайны Міхалёў у падзеньні забіў гол. Восторг на трыбунах! Экстаз!Гол!!!
Астатні час аўтазаводцы выстаялі і не ўпусьцілі тры свае першыя пункты (ачкі)!
Дзякуй, хлопцы, за перамогу! Мы ў вас верым!

Дзік

Георгий Кондратьев (Локомотив) :
— Нам рановато тягаться с такими командами, как “Торпедо” или БАТЭ. Так получилось, что готовились к сезону в одном составе, играем — в другом. Отсюда несыгранность. Главное, что не удалось, — контроль над мячом. При таком характере игры рано или поздно соперник должен был забить. Другое дело, что пропускать такие мячи защита не имеет права...

Александр Башмаков (Торпедо-СКА) :
— Ожидаемые трудности. Первый тур всегда непредсказуем. Нам было непросто играть против хорошо организованной витебской обороны. Решись соперник сыграть в открытый футбол, возможно, было бы легче. Мы с ноября не работали и не играли на хороших полях. А к хорошему, как и к плохому, надо привыкать. Будем набирать обороты, восстанавливать навыки, которые частично утеряны.


 
Copyright © Dimasan , 2000-2004
Hosted by uCoz