Торпедо-СКА - Белшина : 3 - 0
19 апреля. Минск. Стадион “Торпедо”. Начало в 16.30.
Судьи — О.Чикун (рФ), С.Жук (арФ) (оба - Столбцы), В.Калиновский (арФ, Минск).
Инспектор — В.Ковалев (нк, Минск).
Торпедо-СКА : 1. Гьелоши / 14. Рогожкин, 13. Соболь, 3. Наумов (к), 2. Былина / 7. Григоров, 4. Остриков (19. Михалев, 60), 5. Довнар, 11. Мартинович (15. Макар, 73) / 9. Эду (17. Козак, 81), 10. Маковский.
Запасные: Поляруш, Литовченко, Тучинский, Копыльченко.
Белшина : Ашихмин / Кабельский, Воронов, Р.Данилюк, Горбачев / Демидчик (Шоман, 76), И.Градобоев, Э.Градобоев (к), Борисик / Цыбуль (Мазуркевич, 76), Аддо.
Запасные: Яскович, Пузына, Коваленко, Турлин.
Форма команд: белые майки, черные трусы - красные майки, черные трусы.
Голы : 1:0 — Остриков (42, пас - Мартинович), 2:0 - Григоров (69, пас - Былина), 3:0 - Эду (80, пас - Былина).
Предупреждения : Воронов (14, за грубую игру), Рогожкин (24, за опасное нападение на соперника), Демидчик (53, за неспортивное поведение), Довнар (73, за грубую игру).
Угловые : 9 (6+3) — 2 (0+2).
Удары по воротам : 22 (12+10) — 10 (3+7).
В створ ворот: 12 (6+6) — 3 (1+2).
Фолы : 16 (8+8) — 13 (6+7).
Офсайды : 4 (1+3) — 5 (4+1).
|
Як вядома, на Беларусі аб'яўленыя выходныя з 17 па 20 красавіка. Праз гэта большасьць насельніцтва вырашыла адзначыць гэтую падзею як сьлед. Ня стаў выключэньнем і я. Уночы з 18 на 19 мы гулялі на хаце ў Кучара, спаць я лёг у 5 гадзінаў раніцы. Разумееце, якім я выглядаў у дзень матча зь Белшынай.
Прыйшоўшы дахаты недзе ў 11, забурыўся спаць, трахец адпачнуў ды ўзгадаў, што на Тарпеда адбудзецца сустрэча з Бабруйскам. Футбол, дарэчы, вельмі добра дапамагае з бадуна, лечыць, так бы мовіць. Тая сьвяточная атмасфэра, што панавала на Тарпеда, магла ажывіць ды дадаць жыцьцёвага імпэту любому заўзятару сталічнага клюба. Гасьцям цешыцца, канешне ж, не было чым.
19 красавіка трыццатнік стукнуў Эду, нашаму мулатнаму промню. Па этаму поваду перад пачаткам сустрэчы тарпедаўскія босы падаравалі Эдзіку кветкі ды торцік (Эду ня п'е). Далучаемся да віншаваньняў: 'Дарагі Эдзік! Шчыра віншуем цябе з тваім сьвятам! Жадаем зьдзяйсьненьняў усіх мараў ды жаданьняў!
Што да гульні дык вельмі спадабалася. Нашыя зь першых хвілінаў рынуліся штурмаваць браму Ашыхміна. Белшына неяк разгубілася ды толькі адчайна адбівалася. Імяніньнік ужо недзе на 2 хвіліне трапіў у бэльку, увесь стадыён замер. Пасьля яшчэ шэраг нашых атак. Задавілі вопшчэм гасьцёў! Парадавала зьяўленьне на полі Рагожкіна, які ўпэўнена правёў дэбютны матч у складзе Тарпеда. Аўтазаводцы гэтак цудоўна правялі сустрэчу, што ўсе гульцы дастойныя пахвалаў. Маленькім выняткам ёсьць хіба Грыгараў. Нягледзячы на тое, што ён забіў гол, гульня яго выпадала з агульнага высокага ўзроўню. Што да астатніх… Макоўскі, чалавек-гол, бегаў што дурны, даставаў мяч зь неверагодных сытуацый, аднак ізноў ня змог адзначыцца. Не рэалізаваў два цудоўныя моманты, створаныя яму Эду: бразылец двойчы ідэальна навешваў шпуляк на галаву Валодзі, таму заставалася адно замыкнуць навесы… Мяч трапляў у рукі Ашыхміна. Вострыкаў выправіўся, не лажаў так, як у гульні з Лакаматывам, удала падключаўся пры розыгрышах стандартаў, забіў банку пасьля вуглавога. Быліна -малайчына! Собаль … Карацей, сэрца ахоплівае замілаваньне і не атрымліваецца крытыкаваць тарпедаўцаў ды і няма за што. Пралікаў не было!
Першы гол нашыя забілі пасьля таго, як Марціновіч падаў вуглавы з левага флянгу: бабруйчане нязграбна й няўдала вынесьлі мяч са штрафной, ён патрапіў да Вострыкава і той хлёстка ды моцна стрэліў у правы ніжні куточак. 1-0! Чаканае адкрыцьцё ліку! Нашыя працягвалі атакаваць, быццам кавалерыя Будзённага, ды было абсалютна зразумела- аднога гала у вароты Белшыны будзе замала.
Пасьля перапынку, падчас якога аўтазаводцы відавочна пілі гарбату за здароўе Эду ды елі торцік, нашыя не адступілі ад ранейшае мадэлі гульні ды працягнулі асаджаць вотчыну Ашыхміна. Бабруйчане ж нічога таксама не зьмянілі і трымаліся ў абароне ледзьве ня ўсёй камандай, за выняткам хіба цёмнаскурага беларуса Адо ды гарадзенца Цыбуля. Форварды гасьцёў выглядалі гэтак жа бяззуба, як і ўся Белшына.
Башмакоў пачаргова зрабіў тры замены, выпусьціўшы, як і ў ранейшым матчы, Міхалёва, Макара ды Козака. Толькі апошняга выпусьціў нешта запозна.
На 70 хвілі Быліна ў -наццаты раз ўспахаў левую броўку ды практычна на талерачцы выклаў плямістага на нагу Грыгараву, які, вызваліўшыся ад апекі белшынаўскіх абаронцаў, падвоіў лік. Лікаваньне на трыбунах! Гол!!!
Асобна варта сказаць, што бабруйчане занадта жорстка гулялі супраць Эду невядома зь якой прычыны. Казлы! Гэтак можна было і зламаць Марэйру нашага любага! Доўнара на іх няма (той нешта завязаў з грубасьцю на полі, затое колькі разоў прадэманстраваў неблагія фінты).
На 80 мінуце Быліна ізноў, як хуткасны цягнік, прамчаўся па левай броўцы ды аддаў перадачу Эду. Бразылец невядома як пасьпеў дабегчы ды замкнуць прастрэльчык, бо знаходзіўся ў раёне цэнтральнага кола! Вот эта прафэсіяналізм! Усё-ткі ёсьць Бог на сьвеце, і Эдзік не пайшоў з поля без гала.
Пасьля трэцяе банкі замест Эду выйшаў Козак і разам з Макарам спрабаваў павялічыць лік да непрыстойнага. Гэта ім не ўдалося, ну і хрэн з ім ! Гэтага хопіць!
Дзякуй, хлопцы, за гульню! Чакаем перамогаў і далей!
П.С. Эдуарда Марэйра, шчэ раз з Днём Варэньня!
|
Владимир Геворкян (Белшина) :
— Комментировать нечего. Выиграла команда, которая была сильнее. Она играла, соперники были статистами. Причины? Не считаю правильным выносить сор из избы и говорить все. Но у нас появились проблемы характера, в которых надо разобраться. Они дали о себе знать и на футбольном поле. Если профессионализма — ноль, то откуда быть футболу? Все наши клубы практически сравнимы по подбору игроков. Те, кто на голову выше, играют в других странах. Здесь же результат достигается за счет организации, профессионализма и отношения к делу. Неужели в 30 лет человеку надо объяснять, как останавливать мяч, куда дается передача и за кем бежать в простом эпизоде? Этому учат в детской школе, а не в команде мастеров! Скорее всего, кто-то уже ничего не хочет, раз выходит и отбывает номер. Пока у нас нет единого коллектива, не будет и результата.
Александр Башмаков (Торпедо-СКА) :
— Я понимаю проблемы коллеги и сочувствую ему. Он абсолютно прав. Поэтому мы не впадаем в эйфорию. Рядовая победа. Тем не менее приятно, что местами игра получилась. Но, к сожалению, только местами. Физические качества восстанавливаются быстро и поддерживаются длительное время. А вот игровые навыки легко потерять и тяжело восстанавливать.
— Откройте секрет, как вам удалось сделать с Володей Маковским то, что годами не удавалось в Киеве, других украинских городах, а потом и в минском "Динамо"?
— Секретов никаких нет. Это прежде всего огромное желание Володи хорошо заиграть. Те, комбинации и схемы, которые используются у нас, пришлись ему по душе. Он играет с удовольствием, старается. Надеюсь, сегодняшнее — не предел и Володя будет прибавлять.
|
|