Торпедо-СКА (Минск) - Дарида (Минский р-н): 1 - 0
Минск. 22 августа. Стадион “Торпедо”. Пасмурно, 20 градусов, временами дождь. 500 зрителей (5200). Начало в 17.30.
Судьи — А.Кульбаков, А.Сакун (оба — нк, Гомель), О.Колб (нк, Брест).
Инспектор — Ф.Летяго (внк, Гродно).
Торпедо-СКА : 1.Скиндерис / 14.Валуца, 3.Наумов (к), 13.Соболь / 7.Григоров (20.Литовченко, 60), 12.Ванжула (5.Довнар, 46), 17.Козак, 9.Эду, 21.Макар (8.Мартинович, 40) / 10.Маковский, 11.Драбенюк.
Запасные : Михалев, Былина, Рогожкин, Мереуца.
Дарида : Юркевич / Стефанов (Абдурахманов, 67), Мкртчян, Довгулевец (к), Пятраускас / Мухин, Сарасек (Крот, 85), Назарян, Корчагин (Кирдун, 61), Мураткин / Соколов.
Запасные: Марков, Денисевич, Шалай, Серенков.
Форма команд : белые майки, черные трусы — зеленые майки и трусы.
Гол : 1:0 — Довнар (73).
Предупреждения : Пятраускас (65), Кирдун (82), Козак (89).
Угловые: 12 (5+7) — 5 (2+3).
Удары по воротам: 18 (8+10) — 5 (2+3).
В створ ворот: 5 (3+2) — 1 (1+0).
Фолы : 20 (11+9) — 18 (10+8).
Офсайды : 2 (2+0) — 6 (4+2).
|
Дажджлівым жнівеньскім вечарам у Менску адбыліся адразу тры сустрэчы: на Тарпеда, Дынама і Трактары. Ня ведаю, чым думаюць функцыянэры нашай фэдэрацыі, але праводзіць тры матчы ў адзін час у адным горадзе… Розуму палата! Здаецца ж, кіруе БФФ кадэбэшнік дык мусяць трохі думаць, але і сярод КГБшнікаў ёсьць ёлупы.
Заўзятараў на Тарпеда было няшмат, але на гэта меліся падставы. Цікавых асобаў сярод гледачоў не было заўважана: відаць, накіраваліся на Дынама. Ды і сьцяг ім у рукі - мы Тарпеда не пакінем.
Кіраўніцтва клюба працягвае зьдзіўляць, запрашаючы ў аўтазаводзкую каманду невядомых легіянэраў: Скіндзерыс, Ванжула, Валуца, Драбянюк, Пепе і інш.. Навошта нам гэтыя варагі? Выхавалі б лепей сваіх парачку. Нападаючых нейкіх маскалёў запрасілі на прагляд…Пісец нейкі!
Гульня ня надта ўразіла. Макоўскі, на жаль, ізноў пароў усё, што было. Эду зь вечнаперабінтаванай рукой ня быў падобны да сябе леташняга і нават пачатку сэзону. Відавочна, не хапала траўмаванага Вострыкава, хоць ён і не паказваў у апошніх гульнях добры ўзровень. Спадабаўся мне актыўны Козак, надзвычай рухавы напрацягу ўсяго матча. Макар… Хто можа растлумачыць яго дзеяньні на полі? Мабыць, ён і сам няздольны на гэта. Скіндзерыса Дарыда асабліва не напружвала, таму нічога не магу сказаць. Навум некалькі разоў лажануўся, прайграўшы некалькі дуэляў.
Нельга не сказаць пра гомельскага арбітра Кульбакова. Невядома, якая ў яго ступень радыёактыўнага апраменьваньня, але Чарнобыль відавочна пакінуў на ім свой сьлед. Кульбакоў не пасьпяваў за гульцамі, часта няправільна рэагаваў на парушэньні, ня даў пэнальці. Напэўна, узровень беларускага судзейства зараз адпавядае ўзроўню нашага ж футболу.
Дарыда ж у сваю чаргу ўдзесяцёх трымалася ў абароне, адразу аддаўшы Тарпеда ініцыятыву. Што можна гаварыць, калі пры розыгрышу вуглавога Дарыдай 5 яе гульцоў заставался на сваёй палове поля?! Ня ведаю, як Дынама здолела парваць мінэралку. Мо Чыж інвэставаў бабла ў мінэральную кампанію?
Вельмі зьбянтэжыла, што ў асноўным складзе не аказалася Андрэя Доўнара. Мо ў яго якія асабістыя звадкі з Падпалым? Такога байца нельга пакідаць па-за гульнёй, тым больш у адсутнасьці Вострыкава. Калі Андрэй зьявіўся на полі ў другім тайме дык стала бачна, як яго не хапала камандзе. Сапраўдны лідэр, мо важнейшы нават за капітана.
Увесь стадыён афігеў, калі Тарпеда ў пачатку другое паловы не змагло адкрыць лік, двойчы з 2-3 мэтраў трапіўшы ў бэльку і раз у штангу. Адзін раз Эду, другі Макоўскі, трэці, здаецца, Козак. Пасьля першага ўдару я меркаваў, што з другога абавязкова заб'юць. Пасьля другога фіяска спадзяваўся, што хоць з трэцяга адкрыюць лік. Але - моцна, але недакладна. Дарыдаўцы, абдрыстаўшыся, вынесьлі мяч са сваёй штрафной.
Аднак справядлівасьць усё ж перамгла. Доўнар на 72 хвіліне рашыўся на ўдар з дальняе адлегласьці пасьля шэрагу рыкашэтаў ля штрафной мінэралкі і …1-0. Дзякуй, Андрусь!
Пасьля Дарыда раскрылася і ў нашых былі яшчэ моманты, каб падвоіць і патроіць лік, аднак гэта быў ня наш дзень. Макоўскі зноў спацеў больш за ўсё Тарпеда, але безвынікова. Напрыканцы гульні нашым, мабыць, задрала атакаваць і таму вырашылі паабараняцца. Дзякуй Богу ўдалося!
Ня трэба болей такіх матчаў! Хлопцы, зьлітуйцеся са сваіх балельшчыкаў! І хопіць запрашаць усялякіх чужынцаў.
Толькі Тарпеда!Толькі Беларусь!
|
|