Торпедо-СКА (Минск) - Динамо (Брест): 2 - 3
Минск. 12 сентября. Стадион "Торпедо". Начало в 16.30.
Судьи - М.Архипов (нк, Жодино), В.Дмитриачуов (нк, Молодечно), С.Черетаев (нк, Марьина Горка).
Инспектор - И.Белов (мс, Минск).
Торпедо-СКА : 1.Скиндерис / 14.Валуца, 3.Наумов (к), 13.Соболь (7.Григоров, 65) / 2.Былина, 6.Ванжула (12.Литовченко, 81), 19.Михалев, 5.Довнар (15.Макар, 57), 8.Мартинович / 17.Козак, 9.Эду.
Голы : 0:1 — Мозолевский (34, пас — Василюк). 0:2 — Ковалюк (39, пас — Василюк). 1:2 — Эду (45, пас — Козак). 1:3 — Мозолевский (89, пас — Кондрашук). 2:3 — Былина (95+, пас - Григоров).
|
У нядзелю 12 верасьня ў Менск завітала брэсцкае Дынама, вельмі своеасаблівы й неардынарны клюб. Сёлета я ўжо бачыў гэтую каманду, калі яна была ўшчэнт разьбітая менскімі ''флягманамі беларускага футболу''. Шчыра кажучы, тады гульня Дынама Бр пакінула благое ўражаньне, менчукі ж прадэманстравалі бездакорны хуткасны футбол, выдатна выкарыстоўваючы флянгі высілкамі Разіна й Валадзянкова. Вельмі тады хацелася паглядзець на гульню Рамана Васілюка, колішняга куміра беларускіх футбольных аматараў. Аднак той дзень стаў для мяне ісьцінным расчараваньнем - Рома ўжо далёка ня той, кім быў да ад'езду ў Спартак. Няма таго, што раньш было! Раманцаў згнаіў беларускі талент на лаве запасных, хаця для гэтага не было падставаў: Рома ў першым жа матчы за Спартак забіў гол ды аддаў пас, пасьля зрабіў покер у матчы з Польшчай… Я ж, калі ўзгадваю гол Васілюка ў браму нарвэжцаў у 2001 годзе на Дынама, дык нават прасьлежваюся. Такі быў гол, ці то каленам, ці то геніталіямі забіты, але такі важны й прынцыповы… Аргазм на трыбунах, усеагульныя абдымкі, пацалункі…Памятаю, ў мэтро ехалі, з тарпядонамі на брудэршафт бухалі… Так, Рома, што з табой зрабілі маскалі?…
Для нас жа матч зь берасьцейцамі пачаўся нябачанай дагэтуль актыўнасьцю Міхалёва, які нечакана зьявіўся ў стартавым складзе. Віталя тройчы за хвіляў 5 наносіў удары: першы раз ледзьве не ва ўпор галавою, але вышэй, чым трэба; другі раз таксама галавою, але ўжо нешта крыва; у трэці раз Козак яму выдатна скаціў у мэтрах 14 ад брамы Дынама, аднак былы? маладзечанец ізноў аблажаўся. Пасьля па ходу матча ў яго было яшчэ момантаў 5 ды ККДз Міхалёва было роўнае 0.
Калі ўжо Андруся Стаіна падпусьцяць хаця б у запас. Андрюха заслугоўвае гэта.
Брэст жа, аправіўшыся ад стартавага націску гаспадароў, паступова перахапіў ініцыятыву. Вынікам гэтага стаў першы гол у браму Тарпеда, даволі недарэчны. Дынама правяло хуткую контратаку, берасьцеец выйшаў сам-насам са Скіндзерысам, але наш летувіс выратаваў чорна-белых. Здавалася, сытуацыя вырашана й бяда мінавала, але ж нехта з аўтазаводцаў (здаецца, Ванжула альбо Валуца) па-кончанаму выбіў мяч прама ў ногі гульцу Берасьця - 0-1.
Трэба было браць гульню ў свае рукі і, прынамсі, выраўноўваць лік. Толькі Тарпеда наадварот не зрабіла вывадаў з прапушчанага гала і працягвала гуляць як і раней. За гэта й паплацілася другой банкай, забітай пасьля мітусьні ў нашай штрафной, калі ніхто ня змог нармалёва вынесьці плямісты падалей ад вотчыны Скіндзерыса. 0-2.
На трыбунах запанавала цішыня, невядома было, што зробіць Тарпеда, каб выправіць становішча. Пасьледаваў шэраг вельмі падобных адна да адной атак, калі мяч скіроўваўся Козаку на левы флянг, ён адтуль падаваў і зрэшты нізенькі Эду здолеў уставіць сваю галаву ды адквітаць адзін гол. Ня ведаю, куды глядзелі рослыя дынамаўскія абаронцы, але наш бразылец забіў свой дзявяты гол!
Празь невялікі час каманды адправіліся ў разьдзявальні. Курнеў, відаць, пахваліў сваіх гульцоў ды сказаў працягваў гуляць у такім жа ключы. Падпалы, напэўна, увогуле ў разьдзявальню не заходзіў, бо Тарпеда нічагусенькі ў гульні ў параўнаньні зь першым таймам не зьмяніла.
Другі тайм азнаменаваўся прышэсьцем берасьцейскіх і часткі менскіх фанатаў, няслаба зьбітых, некаторыя зь іх кульгалі ды былі з падбітымі тварамі.
Гульня ж да апошніх хвілін 10 нічым не зьдзівіла. Брэст ізноў збольшага гуляў на Васілюка, якому зацяжка было адному зрабіць гол. Хаця Валуцу й Ванжулу абматваў ён лёгка. Гэтыя два гульцы мяне ўвогуле нэрвуюць, пакінулі б ужо лепей Шапятоўскага, чым запрашаць такіх легіянэраў.
Падпалы выпусьціў мёртвага Макара, які запомніўся толькі адным ударам з-за межаў штрафное пляцоўкі ў канцы гульні. Відаць, не пасьпеў адысьці ад вясельля, а тут і Дзень горада…Доўнара замянілі, адзінага талковага чалавека ў цэнтры поля. Відавочна Тарпеда не хапала Макоўскага, які хоць і пароў свае моманты, але быў звышкарысны ў сьценачках, змагаўся на другім паверсе, сьцяліўся ў падкатах… Валодзя, відаць, стоадсоткава ўжо зьедзе да брата ў азэрбайджанскі Інтэр. Што ж, туды яму і дарога! Нельга так кідаць каманду ў гэткія адказныя моманты! Брат братам, але ж мы ў Валодзю верылі… Бывай, абуджаная сэрцам дарагая!
У канцоўцы яшчэ недзе ў душы цеплілася надзея, што чорна-белыя заб'юць другі гол, хаця гульня й не прадракала гэтага. Спадзяваньні аказалася марнымі: Дынама напрыканцы матча забіла трэці мяч, вызначыўся малады берасьцеец. Вынік стаў невыправімы - мы не Манчэсьцер і адквітацца ўжо не былі здольныя.
Адзінае, на што спадобіліся аўтазаводцы - гэта галявы стрэл Быліны з-за межаў штрафной на пятай дададзенай хвіліне. Але ад яго не лягчэе.
ЗЫ. Байдачны, напэўна, наведвае сёлета ўсе хатнія сустрэчы Тарпеда. Чаму?
|