ФК "Торпедо" (Минск)

Новости | Команда | Клуб | Выступления | Гостевая | Сайт ]

11 тур


Торпедо-СКА (Минск) - Днепр-Трансмаш (Могилев): 5 - 1

Минск. 23 июня. Стадион “Торпедо”. Начало в 18.00. Билет — 2000 (детский — 1000). 2500 зрителей (5200).
Cудьи : О.Чикун (рФ), С.Жук (арФ) (оба — Столбцы), В.Калиновский (арФ, Минск).

Торпедо-СКА: Тучинский / Литовченко, Наумов (к), Соболь (Шепетовский, 79), Былина / Григоров (Мартинович, 46), Михалев (Остриков, 67), Довнар, Козак / Эду, Маковский.
Запасные: Поляруш, Рогожкин, Макар, Гьелоши.

Днепр-Трансмаш : Бекиш / Тищенко, Гончар, Боровицкий (Семериков, 34), А.Баранов / Мигас (В.Баранов, 72), Капов (к), Глушанков, Павлов (Сазанков, 78), Воронков / Бондарев.
Запасные: Быченок, Сикора, Горбунов, Пархачев.

Форма команд: желтые майки, черные трусы — синие майки и трусы.

Голы : 1:0 — Маковский (4-г, пас — Былина). 1:1 — Бондарев (37, пас — Капов). 2:1 — Козак (69, со штрафного). 3:1 — Мартинович (80-г, пас — Козак). 4:1 — Маковский (90, пас — Эду). 5:1 — Эду (92+, пас — Козак).

Предупреждения : Глушанков (2, за грубую игру), Бондарев (32, за откидку мяча после остановки игры), Былина (38, за грубую игру).
Удаления : Бондарев (38, за неспортивное поведение после ранее полученного предупреждения), Глушанков (48, за грубую игру после ранее полученного предупреждения).

Угловые : 12 (4+8) — 1 (1+0). Удары по воротам : 28 (11+17) — 9 (7+2). В створ ворот: 14 (3+11) — 2 (2+0). Фолы : 14 (8+6) — 11 (2+9). Офсайды : 2 (1+1) — 3 (1+2).

На матч з магілёўскім Дняпром урэшце выдалася добрае надвор'е. Шчыра кажучы, задрала ўжо гэта халоднае лета 53- ага! Колькі можна дупы марозіць?!
Хоць і было сонечна й цёпла, я добра апрануўся, бо быў хворы ды пайшоў з аднагрупнікам Сімам на родны стадыён. Народу было трохі болей, чымся заўжды, мо тысячы тры... Але ж сярод гледачоў было столькі вядомых гульцоў і трэнэраў: Міхась Макоўскі, Сяргеі Карніленка ды Амельянчук (вярнуліся на Радзіму, бо сэзон на Украіне скончыўся), Анатоль Байдачны, Павел Раднёнак (відаць, шукалі кандыдатаў у свае зборныя), ранейшае наша ўсё Анатоль Юрэвіч ды нашыя былыя Вяжэвіч, Кукар ды Вяроўка. Мо яшчэ на каго забыўся?
Гульня пачалася выдатна. На 4 хвіліне Валодзя Макоўскі клясна на бліжняй штанзе замкнуў навес Козака. Аўтазаводцы трывала завалодалі ініцыятывай ды мелі яшчэ шэраг магчымасьцяў павялічыць лік, але Макоўскі ізноў засмучаў тарпедаўскіх заўзятараў нерашучасьцю і недакладнасьцю, Эду не хапала самы дэцал. Тарпедаўцы стаміліся безвынікова атакаваць і далі тое паспрабаць дняпроўцам. І ў іх гэта ўдалося. Магілёўскі паўабаронца небясьпечна падаў у цэнтар нашай штрафной з правага флянгу і малады, як і ўся каманда гасьцей, Бондараў зраўнаваў лік. Гэта, канешне, крыху засмуціла, але, мяркуючы па гульні, верылася толькі ў перамогу менчукоў. Тым больш, што хутка ў Дняпра адразу выдалілі гэтага Бондарава, бо зьняў майку і было ўжо адно папярэджаньне. Чыкун, напэўна, нагледзеўся эўрапейскіх спаборніцтваў. Гэтае выдаленьне прадвызначыла капітуляцыю дняпроўцаў. На 34 хвілі на каронным пункце Козака быў прызначаны штрафны і Сярога ўзгадаў свае леташнія подзьвігі, цудоўна папаўшы амаль у дзевяціну.
Пачатак другога тайма нагадаў першую палову, хіба што Макоўскаму на гэты раз не ўдалося забіць, але яго час яшчэ надыдзе. Магілёўцы цалкам схаваліся на сваёй палове поля і гулялі другім нумарам, зрэдку безвынікова контратакуючы. Тарпеда ж доўгі час не магло знайсьці ключ да дняпроўскае брамы, марна губляючы свае сілы. Толькі ў сярэдзіне тайма Марціновіч трапна ўдарыў з цэнтру штрафной пляцоўкі і павялічыў розьніцу да двух мячоў. Шчыра кажучы, здавалася, што гэта будзе канчатковы лік, аднак Чыкун зусім справядліва выдаліў яшчэ аднага магілёўца за грубы фол супраць Собаля. Сашу нават замянілі на Шэпятоўскага. Тут ужо запахла смажаным. Меркаваў, што Эду з Макоўскім зробяць хет-рыкі і Макар вызначыцца, калі выйдзе. Напэўна, Макарэну пашкадавалі, бо пасьля візыту ў сваю школку на выпускны Дзімону было кепскавата. Але і безь яго Тарпеда атрымала буйную перамогу. На 89 хвіліне Валодзя - блізьнец атрымаў дакладную перадачу ля уваходу ў штрафную і зрабіў дубаль, узрадаваўшы брата. У дададзены час прастрэл справа замкнуў Эдуарда Марэйра.
Дзякуй, хлопцы, што вы хоць не засмучаеце!
Толькі Тарпеда! Толькі Беларусь!

Дзiк [наверх]

 
Copyright © Dimasan , 2000-2004
Hosted by uCoz