ФК "Торпедо" (Минск)

Новости | Команда | Клуб | Выступления | Гостевая | Сайт ]

9 тур


Торпедо-СКА (Минск) - ФК Гомель : 2 - 4

12 июня. Минск, стадион "Торпедо", начало в 18.00, стоимость билета 2000 (1000).
Cудьи : К.Дайлид, О.Колб, Ю.Рымченок (все - нк, Брест).

Торпедо : Тучинский / Литовченко, Наумов (к), Соболь, Былина / Козак (Макар, 83), Довнар (Михалев, 85), Остриков, Мартинович (Поляруш, 73) / Эду, Маковский.
Запасные : Гьелоши, Рогожкин, Шепетовский, Копыльченко.

Голы : 0:1 - Зиновьев (19), 1:1 - Маковский (30, пас - Козак), 1:2 - Геогриев (46), 1:3 - Зиновьев (57), 1:4 Разумов (70), 2:4 - Эду (87, пас - Михалев)

На матч з Гомелем я спазьніўся на хвіляў 10 – праведвалі пацана ў бальніцы. За гэты час, паводле словаў таварыша, Карсакоў ледзьве не адкрыў лік, патрапіўшы ў бэльку з мэтраў 10. Дзякуй Богу, тады нам пашчасьціла, аднак гэта, як аказалася пазьней, было весткай нашае паразы.
Людзей на матчы было замала, паколькі ў 19. 00 пачынаўся эўратоп сустрэчай Грэцыі з Партугаліяй, але ж сапраўдныя заўзятары аўтазаводцаў ня кінулі сваіх. Гэтаксама і гамеля, якія прыехалі ў Менск падтрымаць родную каманду: і фанаты, і простыя балельшчыкі. Вядомыя людзі не былі мною заўважаныя.
Першы тайм каманды гулялі з аднолькавым посьпехам: прыкладна роўны час валодалі мячом, удараў нанесьлі прыблізна пароўну. Недзе ў сярэдзіне першае паловы матча на ўдар здалёк рашыўся гомельскі маскаль Зіноўеў. Шчыра кажучы, пазыцыя ў яго была выдатная і грэх было ня ўдарыць. Тучынскі, які сёлета ўпершыню афіцыйна стаў у рамку, слушна выбраў пазыцыю і нібыта ўжо браў плямістага, аднак той чамусьці выскачыў зь ягоных рук і перасёк лінію варот. 0-1. Гэта была непрыемная неспадзяванка. Нехта загукаў: ''Тучінского на пенсію!'', Г'елошы пачаў інтэнсыўна разьмінацца… Я б не сьпяшаўся абсяраць Эдзіка, ён добры кіпэр, на маю думку.
Потым тарпедаўцы ўзялі гульню ў свае рукі і хвілін 10 да канца тайму ўпарта трымалі ініцыятыву. Вова Макоўскі, як заўжды рваў і мятаў, змагаўся на кожным мэтры поля да сёмага поту. Ён мусіў нарэшце забіць.
І Мак забіў. Атрымаўшы неблагую перадачу ў мэтрах 16 ад брамы Афанасенкі, ён перакінуў мяч сабе пад левую нагу (вядома, што Макоўскі – ўнівэрсал) і трапна стрэліў ў правы ад варатара куток. Дзякуй Богу! Я верыў у Валодзю. Не разумею нашых фанатаў, што наладзілі яму абструкцыю ў Гародні. Мяркую, трэба было падтрымаць Макоўскага, а не гнабіць. А то: ''Вон, Маковскій, із Торпедо!'', ''Дінамовская крыса'' і г.д.. Не па-людзку гэта. У самым канцы нашыя маглі яшчэ разок засмуціць Афанасенку, але ці то ўдары ішлі міма, ці то абаронцы пасьпяхова іх блякавалі.
Трэба зазначыць, што ў складзе Тарпеда гуляў украінскі цьвердалобы абаронца Літоўчанка, правёў увесь матч. Выйграваў амаль усе верхавыя мячы, аднак дзейнічаў занадта прамалінейна, як калісь Бранфілаў, да тупасьці. Шкада, што ў Рагожкіна траўма. Козак упершыню сёлета выйшаў у аснове. У прынцыпе, стала зразумела, чаму Башмакоў часта адпраўляе Сяргея ў дубаль…
Другі тайм стаў для многіх абсалютнай шчырасьцю. Ён засьведчыў поўны правал нашае абароны ды і астатніх гульцоў таксама. Другі гол у нашую браму забіў баўгарын ( забыўся на прозьвішча!), замкнуўшы неблагі прастрэл з правага флянгу. Нашыя на гэта нічым не адказалі.
Трэцюю банку атрымалі, калі Доўнар тупа разыграў штрафны на нашай палове поля – аддаў гомельцам шпуляк. Тыя ж высілкамі збольшага Блізьнюка дасягнулі нашай штрафной і ўдала скацілі мяч усё таму ж Зіноўеву, які з усяе моцы стрэліў пад перакладзіну. Тут я зразумеў, што нават нічыя аўтазаводцам ня сьвеціць.
Цалкам нас апусьціў былы віцяблянін Разумаў, зрабіўшы па ходу на правым флянгу і ў самой штрафной Быліну, Навумава, Доўнара і яшчэ чалавек 5 і акуратна стрэліўшы супраць апорнай нагі Тучынскага. Ганьба! Такіх паразаў даўно не было!
На 88 хвілі Эду трохі падсласьціў пілюлю. Але ж гэта было толькі трохі…
Пасьля такіх чорных дзён трэба абавязкова рваць МТЗ-РІПО. Ня проста перамагаць, а рваць.
З.Ы. Прыемна, што Іспанія выйграла.

Дзiк [наверх]

 
Copyright © Dimasan , 2000-2004
Hosted by uCoz