Торпедо-СКА (Минск) - Шахтер (Солигорск): 0 - 0
Торпедо-СКА : Мереуца / Рогожкин, Валуца, Степанов, Литовченко (к) / Михалев, Эду, Козак, Григоров / Драбенюк, Стаин (Плечистик, 84).
На 74 мин удален Греньков (Шахтер) за два предупреждения.
|
У перадапошнім туры беларускага чэмпіянату схляснуліся абяскроўленае Тарпеда, якое, на жаль, страціла ўсе надзеі на мэдалі і сямёра гульцоў асновы, і салігорскі Шахцёр, што ўпарта настойвае на ўзяцьці бронзы. Навошта? - хочацца спытаць. Каб ізноў зганьбіць Беларусь у эўракубках, зьліўшы якім галімым малдаўскім асенізатарам?
Такім чынам, Шахцёр у мацнейшым складзе, зь неблагімі бабкамі і штогадовай дапамогай менскага Дынама ня змог адолець Тарпеда, за які гулялі амаль адныя скамеечнікі!!! Што ж гэта за клюб? Як ён можа браць мэдалі ды прэзэнтаваць нашу краіну на Эўропе?! Ганьба!
Атрымаўшы ў мінулым туры аплявуху ад Зоркі ды прыпіздка Мяцельскага (мажліва, дарэчы, купленага Шахтай), аўтазаводцы прагнулі рэабілітавацца ў вачох сваіх прыхільнікаў ды проста людзей добрай волі. І гэта няблага атрымалася, бо нічыя з бронзавым прызёрам у такіх умовах каштуе нямала.
Гульня, шчыра кажучы, нават неяк пасьвяжэла з выхадам столькіх рэзэрвовых пэрсон. Літоўчанка, Грыгараў, Рагожкін хоць і дапускалі памылкі, аднак дзейнічалі нова ды ўнесьлі прыток паветра ў чорна-белыя грудзі. Першы быў капітанам ды, імхо, лепшым гульцом нашае каманды. Няблага адрабляў у абароне ды шчэ пасьпяваў вылазіць наперад. Асабліва запомніўся адзін ягоны рэйд у штрафную салігорцаў у сярэдзіне першага тайма, калі Сяргей абыграў на хуткасьці двух абаронцаў ды дэцал упусьціў мяч і з усяе моцы ўябеніў трэцяму абаронцу Шахцёру, каб і той не завалодаў плямістым. Вось гэта чувак!
Міхалёў нешта зашмат памыляўся, абрэзак у яго многа было. Як і ў Козака, дарэчы. Але Сяргей кампэнсаваў гэта актыўнай гульнёю наперадзе. Віталь жа запомніўся надзвычай небясьпечным стрэлам па браме Логвінава, страчанай тарпедаўскай надзеі, напрыканцы другога тайма.
Зьмяніў я сваё меркаваньне адносна Валуцы. Гэты малдаўскі абаронца паказаў сябе з найлепшга боку, замяніўшы сваёй адчайнай гульнёй Навумава. Добры гулец, каб яшчэ не зваліў у міжсязонцы! Кажуць, што Эду зваліць (у Шахцёр) і Навумаў некуды. Ня дай Бог!!!
Гульня ж была роўная ў абодвух таймах, хіба што аўтазаводцам бракавала ўзгодненасьці і асэнсаванасьці ў дзеяньнях, але на гэта ёсьць аб'ектыўныя прычыны. Першая палова прайшла ў аднолькава безвыніковай барацьбы з боку двух клюбаў. Другі ж вызначыўся хіба што ўдарам Міхалёва, на жаль, недакладным. Каб яшчэ б забіў і мы перамаглі салігорцаў, то гэта было б ажыўляльным бальзамам на чорна-белыя душы.
А ўзгадайце першыя туры, калі мы рвалі ўсіх з сухім лікам! Як Эду тварыў цуды…
ЗЫ. Вельмі радуе гульня Андрэя Стаіна, адзінага прадстаўніка Аўтазу ў шэрагах Тарпеда. Хлопец напоўніцу выкладаецца на полі, хіба што фізухі покуль не хапае. Аднак Андрусь стараецца! Наперад, Стаін, мы з табой!
ЗЫЗЫ. Дэбютавалі ў складзе Тарпеда Сьцяпанаў і Плячысьцік. Неяк невыразна, але ж… Плячысьцік запомніўся фактурнасьцю, мажліва, налета дапаможа Тарпеда.
ТОЛЬКІ ТАРПЕДА
|