Звезда-ВА-БГУ (Минск) - Торпедо-СКА (Минск) : 1 - 0
Минск. 5 июля. Стадион “Трактор”. Начало в 17.00.
Судьи — М.Архипов (нк, Жодино), В.Дмитрачков (нк, Молодечно), В.Бирюк (нк, Минск).
Инспектор — С.Строев (внк, Минск).
Торпедо-СКА : Тучинский / Литовченко, Наумов (к), Соболь, Былина (Макар, 68) / Григоров (Мартинович, 68), Михалев (Шепетовский, 46), Остриков, Козак / Эду, Маковский.
Гол : 1:0 - Папазов (48).
|
Шчыра кажучы, нават ня хочацца пісаць пра сустрэчу чорна-белых з Зоркай. Па-першае, няма асабліва настрою пасьля такіх гульняў; па-другое, і думак арыгінальных няма; па-трэцяе, сьпяшаюся на працу.
Матч аказаўся самым што ні на есьць момантам ісьціны. Рызыкну напісаць, што ў Тарпеда назіраецца гульнявы спад. У прынцыпе, гэта не такая ўжо вялікая бяда, спады здараюцца амаль у кожнай каманды штосэзон. Галоўнае гэта тое, ШТО прадпрымуць Башмакоў з Разіным, каб выправіць сытуацыю.
Гульню відавочна ўскладніла адсутнасьць дыскваліфікаванага Доўнара. Яго ніхто ня змог замяніць. У цэнтры нашыя страцілі мозг з маторчыкам у дупе, Вострыкаў нешта зусім блякла правёў гэтую сустрэчу, а Міхалёву, напэўна, лепей выходзіць на замену, чым гуляць у стартавым складзе. Нападзеньне нашае, на дзіва, аказалася бяззубым, не стварыўшы аніводнага небясьпечнага моманту. Эду, канешне, цяхнар, аднак і ён расчараваў. Гульцы спачатку ўвогуле нібыта баяліся біць, цягнулі, як маскоўскі Спартак, выключна да верняка. Козак пароў як ніколі, разьюшваючы аўтазаводзкіх заўзятараў. Капітан Навумаў неаднойчы падганяў хлопцаў часьцей біць, ісьці на абвастрэньне, але безвынікова. Напэўна, толькі да Навума няма аніякіх прэтэнзіяў.
Тарпедаўцы увесь час валодалі ініцыятывай, Зорка гуляла другім нумарам, зрэдку контратакуючы. Зорка нічога не паказала! Яна перамагла толькі праз тое, што Тарпеда згуляла ганебна. Іван Папазаў, чалавек з рускім імем і чыста каўкаскай зьнешнасьцю, паразіў браму Тучынскага ўдарам з-за межаў штрафной нізам у правы ад варатара куток.
Маладыя футбалісты Зоркі радаваліся, бы дзеці, гэтай перамозе. Віншую спадара Касакоўскага! У яго маладым калектыве, пэўна, будуць кандыдаты ў зборныя нашай Радзімы.
Толькі нешта не падабаецца мне, што футбалістаў Зоркі некаторыя называюць армейцамі. Якія яны армейцы? Тое, што ў назьве клюба ёсьць літары ВА, ня значыць, што яны армейцы. Ваенная акадэмія, наколькі мне вядома, ні храна не дапамагае камандзе. Але гэта ўжо ня нашыя справы.
Увогуле з нашай назвы яшчэ больш вынікае, што МЫ - МЕНСКІЯ АРМЕЙЦЫ! Але гэта лухта!
Другі раз сёлета на Трактары парадавала шыза аўтазаводзкіх фанатаў. РЫСПЕКТ!
Толькі Тарпеда! ТОлькі Беларусь!
Dzik |